Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International: сэпаратысты ва Ўкраіне вінаватыя ў ваенных злачынствах


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заявіла, што валодае новымі доказамі забойстваў, учыненых прарасейскімі сэпаратыстамі на ўсходзе Ўкраіны.

Праваабаронцы паведамілі, што ў іх ёсьць відэа з палоннымі украінскімі салдатамі і фатаграфіі целаў палонных, на якіх бачныя кулявыя адтуліны ў грудзях і ў галаве.

Таксама падаюцца сьведчаньні відавочцаў, якія распавялі пра тое, як украінскі вайсковец быў забіты стрэлам ва ўпор камандзірам сэпаратыстаў.

Намесьнік дырэктара Amnesty International па Эўропе і Цэнтральнай Азіі Дзяніс Крывашэеў заявіў, што прымяненьне катаваньняў у дачыненьні да палонных і параненых, дрэннае абыходжаньне зь імі, іх забойства зьяўляюцца ваеннымі злачынствамі. Паводле яго, такія злачынствы павінны быць старанна, хутка і справядліва расьсьледаваныя і асобы, якія іх зрабілі, павінны быць прыцягнутыя да адказнасьці.

Раней адзін з камандзіраў сэпаратыстаў Арсень Паўлаў паведаміў газэце «Kyiv Post», што забіў 15 палонных ўкраінскіх салдат.

XS
SM
MD
LG