Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць Януковіча завялі справу аб узурпацыі ўлады


У дачыненьні да экс-прэзыдэнта Віктара Януковіча ва Ўкраіне заведзена некалькі крымінальных спраў. Пячэрскі раённы суд Кіева завочна арыштаваў яго.

Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) завяла новую крымінальную справу аб узурпацыі ўлады супраць былога прэзыдэнта краіны Віктара Януковіча, яго высокапастаўленых паплечнікаў і судзьдзяў Канстытуцыйнага суду.

Пра гэта ў сваім Facebook паведаміў намесьнік старшыні працоўнай групы пры Мін’юсьце па дапрацоўцы закону аб люстрацыі Карл Волах.

Як падкрэсьліў Волах, гэтая крымінальная справа «лёсавызначальная для Ўкраіны» і «ня мае аналягаў ва ўкраінскай юрыспрудэнцыі».

У дачыненьні да Януковіча ва Ўкраіне заведзена ўжо некалькі крымінальных спраў. Пячэрскі раённы суд Кіева завочна арыштаваў былога прэзыдэнта краіны. Яго абвясьцілі ў міжнародны вышук па лініі Інтэрполу. У лютым мінулага году Вярхоўная рада Ўкраіны пастанавіла, што Януковіч самаўхіліўся ад выкананьня сваіх абавязкаў, а паводле закону аб люстрацыі ён «узурпаваў уладу і прывёў да падрыву асноваў нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны».

Кіеў мае намер дамагчыся экстрадыцыі Януковіча, які знаходзіцца ў Расеі.

XS
SM
MD
LG