Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джахару Царнаеву пагражае сьмяротнае пакараньне


Джахар Царнаеў

Джахар Царнаеў

Суд прысяжных у Бостане прызнаў вінаватым Джахара Царнаева ў арганізацыі змовы з выкарыстаньнем зброі масавага зьнішчэньня.

Падчас Бостанскага маратону ў красавіку 2013 году ў выніку падрыву двух выбуховых прыладаў, усталяваных, згодна з абвінавачваньнямі, братамі Тамерланам і Джахарам Царнаевымі, загінулі тры чалавекі, раненьні атрымалі больш за 260 чалавек.

Абвінавачваньне прад’яўляла свае доказы на працягу 12 дзён, выклікаўшы 88 сьведак. Паколькі адвакаты Царнаева яшчэ на пачалку працэсу прызналі яго ўдзел у тэракце, то яны абмежаваліся выклікам усяго 4 сьведак і апыталі іх за два дні.

Цяпер прысяжныя прымуць рашэньне адносна меры пакараньня — сьмяротнае пакараньне ці пажыцьцёвае турэмнае зьняволеньне. Абарона спрабуе даказаць, што 19-гадовы Джахар Царнаеў знаходзіўся пад уплывам старэйшага брата Тамерлана, які прасякнуўся ідэямі радыкальнага ісламу. Старэйшы з братоў быў забіты ў перастрэлцы з паліцыяй празь некалькі дзён пасьля тэракту.

Джахару Царнаеву прад’яўленыя 30 абвінавачваньняў, за 17 зь якіх прадугледжанае пакараньне сьмерцю.

XS
SM
MD
LG