Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі адмененыя сотні рэйсаў — страйкуюць авіядыспэтчары


Акцыя за паляпшэньне ўмоваў працы будзе доўжыцца два дні, яна праводзіцца па закліку найбуйнейшага францускага прафсаюзу дыспэтчараў.

Зьмены ў графіку паветранага руху закранулі у асноўным рэйсы, не зьвязаныя з далёкімі пералётамі. Адмянілі рэйсы як у Францыю, гэтак і з францускіх аэрапортаў.

Паводле інфармацыі кіраўніцтва грамадзянскай авіяцыі Францыі, адно з патрабаваньняў авіядыспэтчараў тычыцца плянаў павышэньня пэнсійнага ўзросту на два гады — з 67 да 69 гадоў.

"Бі-бі-сі адзначае, што наступныя забастоўкі плянуюцца на 16-18 красавіка і з 29 красавіка па 2 траўня.

XS
SM
MD
LG