Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: Грэцыя не зьвярталася да Расеі па фінансавую дапамогу


Грэцыя не зьвярталася да Расеі па фінансавую дапамогу, але крэдыты ў рамках супрацы дзьвюх краінаў магчымыя, — заявіў расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін пасьля перамоваў у сераду ў Маскве з прэм’ер-міністрам Грэцыі Алексісам Цыпрасам.

Паводле Пуціна, калі, да прыкладу, будзе рэалізоўвацца буйны праект, які прынясе Грэцыі даход, то з гэтых грошай можа адбывацца пагашэньне крэдытаў.

Прэзыдэнт РФ таксама заявіў, што Расея гатовая ўдзельнічаць у прыватызацыі грэцкіх прадпрыемстваў або аб’ектаў інфраструктуры, калі ўрад Грэцыі будзе праводзіць прыватызацыю. Але, як адзначыў Пуцін, у Маскве спадзяюцца на роўныя ўмовы для ўдзельнікаў магчымых тэндэраў.

Раней у грэцкім кіраўніцтве разглядалі Расею як магчымую альтэрнатыўную крыніцу фінансавай падтрымкі — з мэтай выхаду Атэнаў з пазыковага крызісу.

Расейскі прэзыдэнт прывёў дадзеныя аб тым, што летась таваразварот паміж дзьвюма краінамі зьнізіўся на 40% з-за санкцыяў ЭЗ і санкцыяў Расеі ў адказ.

Раней у грэцкім кіраўніцтве разглядалі Расею як магчымую альтэрнатыўную крыніцу фінансавай падтрымкі — з мэтай выхаду Атэнаў з пазыковага крызісу.

Левыя радыкалы, якія прыйшлі да ўлады ў Грэцыі, дамагаюцца перагляду ўмоваў, на якіх ЭЗ і Міжнародны валютны фонд пагадзіліся вылучыць Атэнам буйныя пазыкі для пераадоленьня крызісу. Ранейшыя грэцкія ўлады прымалі ў абмен на гэтыя пазыкі жорсткія захады эканоміі.

XS
SM
MD
LG