Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазоўнік у справе журналісткі Радыё Свабода Хадзіджы Ісмаілавай адклікаў скаргу


Хадзіджа Ісмаілава
Хадзіджа Ісмаілава

Турал Мустафаеў, пазоўнік у справе азербайджанскай журналісткі Хадзіджы Ісмаілавай заявіў, што зьвярнуўся ў Генэральную пракуратуру, каб адклікаць сваю скаргу супраць яе.

Ён паведаміў нашаму радыё, што летась, знаходзячыся пад стрэсам, выступіў з пазовам у дачыненьні да Ісмаілавай, цяпер жа хоча памірыцца зь ёй.

Ісмаілава была арыштаваная летась 5 сьнежня паводле падазрэньня ў давядзеньні Мустафаева да спробы самагубства.

Хадзіджа Ісмаілава, якая займалася расьсьледаваньнямі і супрацоўнічала з азербайджанскай службай Радыё Свабода, адмаўляе вылучаныя супраць яе абвінавачаньні і называе іх палітычна матываванымі.

Пакуль не вядома, ці закрые пракуратура крымінальную справу супраць журналісткі і ці будзе яна выпушчаная на волю. У лютым у дачыненьні да яе былі выстаўленыя новыя абвінавачаньні — ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, нелегальным прадпрымальніцтве і злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі.

У сакавіку суд у Баку працягнуў тэрмін утрыманьня пад вартай Ісмаілавай да 24 траўня. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі асудзілі арышт журналісткі, назваўшы яго часткай кампаніі азербайджанскага ўраду, якая мае на мэце запалохаць і прымусіць замаўчаць актывістаў і незалежных журналістаў у краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG