Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заяўку на «Чарнобыльскі шлях — 2015» пададуць 10 красавіка


Чарнобыльскі шлях 2014

Чарнобыльскі шлях 2014

Мітынг у дзень аварыі на ЧАЭС арганізатары апазыцыйнага шэсьця вырашылі не праводзіць.

Заяўку на правядзеньне 26 красавіка ў Менску вулічнай акцыі «Чарнобыльскі шлях» перададуць у Менскі гарвыканкам 10 красавіка.

Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Паводле ягоных слоў, арганізатары акцыі будуць прасіць дазволу на правядзеньне мерапрыемства ў наступным фармаце: збор каля кінатэатру «Кастрычнік» з 14 да 15 гадзін, потым шэсьце па вуліцы Сурганава да царквы ў гонар іконы Божай Маці «Взыскание погибших» («Адшуканьне згінулых»), што побач з паркам Дружбы народаў. Мітынг арганізатары вырашылі не праводзіць.

Подпісы пад заяўкай паставяць Янукевіч, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», намесьнік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук, грамадзкі актывіст Ільля Дабратвор, а таксама прадстаўнікі руху «За Свабоду» і кампаніі «Гавары праўду».

Янукевіч перакананы, што акцыя павінна «арганічна спалучаць грамадзкую і палітычную тэматыку»:

«Ёсьць традыцыйна важныя тэмы памяці пра Чарнобыль, пра пацярпелых ад радыяцыі, пра палітыку ў дачыненьні да забруджаных тэрыторыяў. Разам з тым у гэтым годзе надзвычай актуальныя пытаньні фактычнага банкруцтва, авантуры з будаўніцтвам у краіне атамнай электрастанцыі пад расейскім кіраўніцтвам, а таксама пагрозы разьмяшчэньня ў Беларусі расейскай ядзернай зброі пры нарошчваньні расійскай вайсковай прысутнасьці ў нашай краіне. Такім чынам, адной з ключавых мэтаў акцыі павінна стаць гучнае „Не!“ расейскай ядзернай пагрозе».

XS
SM
MD
LG