Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра рэктара ЭГУ


Унівэрсытэцкая лекцыя ў сярэднявечнай Балёньі (ілюстрацыя з манускрыпту 14-га стагодзьдзя)
Унівэрсытэцкая лекцыя ў сярэднявечнай Балёньі (ілюстрацыя з манускрыпту 14-га стагодзьдзя)

Колькі было жарсьцяў, дэбатаў вакол выбараў новага кіраўніка Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.

Між тым дасьведчаныя людзі адразу пасьля адстаўкі Анатоля Міхайлава казалі, што імя новага рэктара вядомае, а ўсё астатняе — спэктакль для прафанаў. Нешта гэта да болі нагадвае.

Але падабенства сыстэмы ЭГУ і сыстэмы Лукашэнкі — занадта банальнае назіраньне. Крамольная думка — а можа яно і паўсюль так у сур’ёзных справах? Ня тое, што дэмакратыя немагчымая. Яна магчымая пры сутыкненьні байцоў, палітыкаў, здольных да інтрыгі і да заваяваньня сымпатый тых, хто прымае рашэньне. А калі адны (ці адзін) займаюцца палітыкай, а іншыя — акадэмічнай дыскусіяй, то вынік прадказальны.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG