Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суполку расейскіх ЛГБТ падлеткаў Вконтакте зачыняюць


Заснавальніца суполкі, расейская журналістка Алена Клімава.

Заснавальніца суполкі, расейская журналістка Алена Клімава.

Суд у Санкт-Пецярбургу ўпаўнаважыў улады заблякаваць інтэрнэт-старонку групы падтрымкі для ЛГБТ падлеткаў у Расеі «Дзеці-404».

Адвакатка групы Марыя Казлоўская раней паведаміла нашаму Радыё, што рыхтуецца да судовага паседжаньня 6 красавіка. Але калі актывісты прыбылі сёньня ў суд, ім паведамілі, што рашэньне ўжо было прынятае 25 сакавіка. Суд вырашыў ўключаць старонку «Дзеці-404» ВКонтакте ў сьпіс забароненых сайтаў.

Казлоўская сказала, што цяпер старонка можа быць заблякаваная.

XS
SM
MD
LG