Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ігар Карпенка прапануе караць за «скажэньне праўды» пра Вялікую айчынную вайну


Ігар Карпенка

Ігар Карпенка

«Сёньня так званыя дзеячы могуць паклёпнічаць на цэлую краіну, на цэлыя пакаленьні, і ім нічога за гэта ня будзе», — сказаў намесьнік старшыні Менгарвыканкама на сэмінары для ідэолягаў прадпрыемстваў.

Трэба на заканадаўчым узроўні замацаваць адказнасьць за фальсыфікацыю гісторыі Другой сусьветнай і Вялікай Айчыннай вайны — такую думку, як перадае агенцтва «Мінск-Навіны», выказаў 7 красавіка намесьнік старшыні Менгарвыканкама Ігар Карпенка падчас гарадзкога сэмінару для намесьнікаў кіраўнікоў арганізацыяў і прадпрыемстваў па ідэалягічнай працы.

Сустрэча прайшла ў музэі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і была прысьвечаная тэме фальсыфікацыі ваеннай гісторыі.

Як заявіў Ігар Карпенка, нельга дапусьціць, каб гістарычныя факты перакручвалі, каб ім надавалі зусім іншую афарбоўку, чужую большасьці беларусаў. На яго думку, гэта выклікае неразуменьне з боку вэтэранаў, а моладзь з-за скажэньня гісторыі рызыкуе ў няправільным сьвятле ўбачыць подзьвіг сваіх дзядоў і прадзедаў:

«Цяпер надышла неабходнасьць абараняць праўду пра тую вайну. Скажам адкрыта, калі чалавек паклёпнічае на іншага, яго могуць падвергнуць судоваму перасьледу, але сёньня так званыя дзеячы могуць паклёпнічаць на цэлую краіну, на цэлыя пакаленьні, і ім нічога за гэта ня будзе. Магчыма, надышла неабходнасьць на заканадаўчым узроўні замацаваць пэўную адказнасьць за фальсыфікацыю гісторыі Другой сусьветнай і Вялікай Айчыннай вайны, паставіць заслон недарэчным выказваньням хоць бы ў памяць пра загінулых і з павагі да вэтэранаў», — сказаў намесьнік старшыні Менгарвыканкама, дэпутат Палаты прадстаўнікоў і лідэр Кампартыі Беларусі Ігар Карпенка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG