Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі даражэюць электрасувязь і паслугі па вывазе сьмецьця


У Беларусі зь 9 красавіка павялічваюцца тарыфы на паслугі электрасувязі агульнага карыстаньня для фізычных асобаў, юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Як паведамляе БелТА, для насельніцтва месячная абанплата за ўключаны ў асобную абанэнцкую лінію тэлефон, перакладзены на пачасовую сыстэму разьлікаў за размовы, павялічыцца да Br21 тыс. (у траўні мінулага году абанплата была ўстаноўленая ў памеры Br12 тыс. 250).

За кожную поўную або няпоўную хвіліну злучэньня грамадзянам трэба будзе заплаціць Br51 (у траўні — Br29,8). Поўная або няпоўная хвіліна размоў па міжгорадзе без дапамогі тэлефаніста абыдзецца карыстальнікам у Br100 (у траўні — Br72,6).

Павышэньне гранічных тарыфаў закране таксама юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў. Напрыклад, абанплата за асноўны тэлефон, перакладзены на пачасовую сыстэму разьлікаў за размовы, вырасьце да Br24 тыс. 500 (у траўні было Br15 тыс. 500).

Акрамя таго, у Менску ўстаноўленыя новыя тарыфы на паслугі па вывазе, абясшкоджваньні і перапрацоўцы цьвёрдых і вадкіх камунальных адкідаў. Так, насельніцтву зараз давядзецца заплаціць за вываз цьвёрдых камунальных адкідаў 37.522 рубля за 1 кубічны мэтар (было 30.235), а за абясшкоджваньне і перапрацоўку цьвёрдых камунальных адкідаў 11.749 рублёў за 1 кубічны мэтар (было 9.467), піша агенцтва «Менск-Навіны».

XS
SM
MD
LG