Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У Міжнародны дзень цыганоў, ад імя прэзыдэнта ЗША Барака Абамы і амэрыканскага народа, я хачу выказаць павагу да цыганоў усяго сьвету», — заявіў дзяржаўны сакратар ЗША.

«Сёньня, — працягваў кіраўнік Дзярждэпартамэнта, якога цытуе „Голас Амэрыкі“, — мы ўшаноўваем народ рома і яго багатую культурную спадчыну. Аднак мы памятаем таксама і пра цяжкасьці, зь якімі штодня сутыкаюцца многія рома. На працягу стагоддзяў цыганы пакутуюць ад рук тыранаў. А шмат каму зь іх па гэты дзень даводзіцца пакутаваць ад праяваў фанатызму».

Як заявіў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЗША, «у гэты дзень Злучаныя Штаты пацьвярджаюць сваю прыхільнасьць справе інтэграцыі і роўнасьці ўсіх цыганоў, якую б краіну яны ні лічылі сваёй радзімай. Я высока ацэньваю актывістаў і грамадзянаў, якія кожны дзень змагаюцца супраць дыскрымінацыі вашага народа. Ніхто не павінен галадаць, нікога нельга пазбаўляць магчымасьці хадзіць у школу або права на працу з-за забабонаў, якія ня маюць пад сабой глебы».

«Менавіта таму, — падкрэсьліў Кэры, — сёньня мы, як і заўсёды, зноў пацьвярджаем нашу прыхільнасьць справе забесьпячэньня магчымасьці рэалізаваць свой патэнцыял усім людзям — незалежна ад іх этнічнай прыналежнасьці, нацыянальнасьці або веры. Толькі такім чынам мы дамо не адным толькі цыганам, але і ўсім людзям сьвету магчымасьць паверыць у сябе».

XS
SM
MD
LG