Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адзін зь літоўскіх страхаў — ня стаць расейскім сухапутным калідорам у Калінінградзкую вобласьць


Літва ўзятая ў клешчы. Крыніца: tvn24.pl

Літва ўзятая ў клешчы. Крыніца: tvn24.pl

Літва рыхтуецца да канфлікту з Расеяй. І ня толькі да гібрыднай вайны, бо Вільня сур’ёзна разглядае пагрозу ваеннай апэрацыі, мэта якой — адкрыць сухапутны калідор зь Беларусі ў Калінінградзкую вобласьць. Пра такую небясьпеку і як бы Літва магла бараніцца, разважае польскі партал tvn24.pl.

У вялікім артыкуле дасьледуецца, у якіх формах можа выявіцца агрэсія Расеі супраць Літвы: ад традыцыйнага вайсковага ўварваньня да дэстабілізацыі мэтадамі гібрыднай вайны на пэўных тэрыторыях. Ад распальваньня этнічнага напружаньня ў Віленскім краі і ў Клайпедзе, не выключаючы правакацыяў у транзытных цягніках у Калінінград, да сабатажу здабычы сланцавага газу ў Таўрагскім раёне.

«Часта гаворыцца пра небясьпеку, якая пагражае Латвіі і Эстоніі, галоўную небясьпеку там выклікае расейская меншасьць. Літва, у адрозьненьне ад яе паўночных суседзяў, ня мае праблемаў з боку вялікай групы жыхароў, якія ня маюць грамадзянства і карыстаюцца расейскімі пашпартамі. У Літве галоўная праблема — геаграфічнае становішча — паміж нашпігаванай зброяй Калінінградзкай вобласьцю і цесна зьвязанай з Масквою Беларусьсю», — пішацца ў тэксьце.

«Сёньня Калінінградзкая вобласьць — гэта адна вялікая вайсковая зона. І яна штораз больш небясьпечная для суседзяў»

Якраз дзеля гэтага Літву можа напаткаць сапраўды непрыемная сытуацыя: Расея нападзе з мэтай забясьпечыць сабе надзейны сухапутны калідор паміж Калінінградзкай вобласьцю і Беларусьсю. «Вільня ня толькі спадзяецца на падтрымку саюзьнікаў, але й сама ўжывае захады, якія б павысілі яе абаронны патэнцыял. І робіць гэта больш пасьлядоўна, чым Латвія і Эстонія. Гаворка тут ня толькі пра рэформы ў войску і павышэньне абаронных выдаткаў, але і пра падрыхтоўку грамадзтва да вайны», — сьцьвярджае партал tvn24.pl.

Калінінградзкая вобласьць займае плошчу 8,3 тысячы кв. км, у ёй жыве амаль мільён чалавек. Па сушы з Расеі да яе можна дабрацца празь Беларусь і краіну-ўдзельніцу НАТО Літву. Умовы транзыту прадугледжваюцца ў кароткатэрміновых дамовах паміж Масквой і Вільняй. Існуе таксама марскі шлях зносінаў, але шлях гэты далёкі і ў выпадку вайны ненадзейны — уздоўж берагоў балтыйскіх краінаў.

«Сёньня Калінінградзкая вобласьць — гэта адна вялікая вайсковая зона. І яна штораз больш небясьпечная для суседзяў», — папярэджвае польскі партал.

Пра намеры Расеі ўзмоцніць вайсковую прысутнасьць у заходняй частцы краіны і ў Калінінградзкай вобласьці Літва папярэджвала яшчэ ў 2013 годзе ў сваёй справаздачы аб нацыянальнай бясьпецы. Аднак ацаніць, колькі новага ўзбраеньня туды перапраўлена, можна толькі прыблізна — летась у траўні Расея аднабакова спыніла дзеяньне падпісанай у 2001 годзе зь Літвой дамовы, паводле якой паведамлялася інфармацыя пра ўзбраеньне.

Расея магла б паралізаваць усю паветраную прастору Літвы, а таксама поўдня Латвіі і поўначы Польшчы. Калі б толькі захацела.

У Балтыйскім флёце, дысьлякаваным у Балтыйску, служыць 3,5 тысячаў маракоў, ён налічвае больш за 50 караблёў. У 2012 годзе недалёка ад сяла Піянерск усталяваная радарная станцыя «Воронеж-ДМ», зь якой кантралюецца паветраная прастора ня толькі над Балтыйскім морам і Паўночнай Эўропай, але часткова і над Азорскімі астравамі і Грэнляндыяй. Сюды дастаўленыя таксама ракетныя сыстэмы С-300 і С-400, якія могуць дасягаць цэляў на адлегласьці 450 км.

Расея магла б паралізаваць усю паветраную прастору Літвы, а таксама поўдня Латвіі і поўначы Польшчы — прылеглыя раёны саюзьнікаў Літвы. Калі б толькі захацела. У Калінінградзкай вобласьці ўжо разьмешчаныя і ракеты «Искандер», якія могуць пераносіць ядзерныя боегалоўкі.

Яшчэ больш непакоіцца з прычыны «калідору» ў Калінінградзкую вобласьць прымушае рост напружанасьці паміж Расеяй і Захадам.

Масква заўсёды лічыла гэтую частку сваёй тэрыторыі перадавым пляцдармам канфрантацыі з Захадам. Менавіта з прычыны існаваньня Калінінградзкай вобласьці гаварылася, што, можа, балтыйскім краінам ня варта было далучацца да НАТО.

А ў самой Расеі апошнім часам гэты рэгіён пачалі нярэдка называць «Крым-2», усьведамляючы, што адсутнасьць сухапутнай лучнасьці істотна аслабляе эканамічнае забесьпячэньне вобласьці.

Шукаючы зачэпку для нападу, расейцы напэўна б выкарысталі пытаньне транзыту ў Калінінградзкую вобласьць. На думку вайсковых экспэртаў, калі б Расея сапраўды вырашыла напасьці, два асноўныя напрамкі былі б празь Нёман на Клайпеду, гэта значыць, з мора, і з боку Беларусі з мэтай аддзяліць Літву ад Польшчы і гэтым забясьпечыць сухапутны шлях у Калінінград.

Як зазначыў адзін з расейскіх экспэртаў Віктар Мясьнікоў, «калі будзе неабходна, Літва магла б лёгка стаць калідорам паміж Калінінградам і асноўнай тэрыторыяй Расеі.

Беларускі фактар

Нашпігаваны зброяй Калінінград і расейская шпіёнская дзейнасьць — гэта яшчэ ня ўся небясьпека. Галаўны боль літоўскім адказным асобам стварае і Беларусь, саюзьнік Расеі. Ужо шмат гадоў беларускія спэцслужбы традыцыйна вельмі актыўныя ў Літве, бо Вільня — важны асяродак палітычных эмігрантаў зь Беларусі. Але апошнія дадзеныя Дэпартамэнту дзяржбясьпекі Літвы (VSD) сьведчаць, што гэта яшчэ ня ўсё.

Для Расеі Беларусь — гэта першы абаронны рубеж на заходнім кірунку.

З рапарту VSD вынікае, што беларускія спэцслужбы звычайна дзейнічаюць дакладна ў тых самых напрамках і супраць тых самых цэляў, што й расейская выведка. Беларусы спрабуюць вэрбаваць шпіёнаў у памежнай службе Літвы, а беларуская вайсковая выведка «агрэсіўна дзейнічае» ў вэрбоўцы агентаў і «зборы інфармацыі аб аб’ектах вайсковай і стратэгічнай цывільнай інфраструктуры». Частка супрацоўнікаў беларускіх спэцслужбаў працуе ў амбасадзе ў Вільні, іншыя — пад бізнэсовым прыкрыцьцём, пераважна ў турыстычных бюро, якія спэцыялізуюцца на арганізацыі паездак літоўцаў у Беларусь. На думку VSD, цалкам верагодна, што беларуская вайсковая выведка дзеліцца здабытай інфармацыяй з расейскім ГРУ.

Беларусь — найбліжэйшы вайсковы саюзьнік Расеі, і гэта чарговая прычына непакою для Літвы.

«Расея і Беларусь няспынна ўзмацняюць вайсковую інтэграцыю. Для Расеі Беларусь — гэта першы абаронны рубеж на заходнім кірунку. Узаемадзеяньне расейскіх і беларускіх вайсковых частак адпрацоўвалася падчас вучэньняў „Захад-2013“. Расейскія зьнішчальнікі выконваюць патрульныя палёты ў Беларусі ад канца 2013 году.

Выкарыстоўваючы сытуацыю ва Ўкраіне і рэагуючы на папераджальныя захады НАТО ў балтыйскім рэгіёне, на пачатку 2014 году Расея ўзмацніла паветраную абарону ў Беларусі і разьмясьціла там дадатковыя самалёты. Расея плянуе да канца 2014 году стварыць у Беларусі авіябазу» — так пісалі мінулым летам аўтары рапарту Міністэрства абароны Літвы. Згаданая база — гэта аб’ект у Баранавічах. І гэта другая авіябаза расейцаў у Беларусі, побач зь Лідзкай (недалёка ад мяжы зь Літвой). У абедзьвюх зьявіліся самалёты Су-27М3, а таксама, верагодна, чатыры батальёны супрацьпаветранай абароны (максымальна 32 ракетныя сыстэмы, у тым ліку С-300).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG