Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі вырашылі затапіць док, дзе гарыць падводная лодка


У Расеі штаб па тушэньні пажару на атамнай падводнай лодцы «Орёл» вырашыў затапіць док, каб ліквідаваць узгараньне, паведамляе «РИА Новости».

7 красавіка на атамнай падводнай лодцы на рамонтным заводзе «Звёздочка» ў Архангельскай вобласьці Расеі ўсчаўся пажар.

Расейскія СМІ са спасылкай на праваахоўныя органы паведамілі, што гарыць гумовы ўцяпляльнік паміж лёгкім і трывалым карпусамі лодкі. Пажар узьнік пасьля зварачных работ. Плошча ўзгараньня складае 20 квадратных мэтраў.

Пра пацярпелых не паведамляецца.

ТАСС дадае, што зброі на субмарыне не было.

На заводзе адмовіліся камэнтаваць інфармацыю, перадае Reuters.

На гэтым жа заводзе ў сьнежні 2011 году, з-за зварачных работ ужо здараўся пажар на атамнай падводнай лодцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG