Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, серада 8 красавіка: Візыт у Беларусь міністра замежных справаў Іраку, дзень нараджэньня Буды


Парадак і стабільнасьць. Парычы. Фота: Саша Ша

Парадак і стабільнасьць. Парычы. Фота: Саша Ша

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце і гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Міжнародны дзень цыганоў

Менск, Пачатак афіцыйнага візыту ў Беларусь міністра замежных справаў Іраку Ібрагіма аль-Джафара.

Масква, прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас наведае Расею.

Кіеў, прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі наведае Ўкраіну і выступіць з прамовай перад дэпутатамі Вярхоўнай Рады.

Менск наведае дэлегацыя латвійскіх палітыкаў і бізнэсоўцаў на чале з мэрам Рыгі Нілам Ушаковым. Падчас візыту плянуюцца сустрэчы ў Менскім гарвыканкаме, падпісаньне дамовы аб супрацы паміж гарадзкімі ўладамі сталіц дзьвюх краінаў, а таксама беларуска-латвійскі бізнэс-форум.

У МЗС пройдуць перамовы міністра Ўладзімера Макея зь міністрам замежных справаў Кітайскай Народнай Рэспублікі Ван І.

У гісторыі:

1525 — па дамове, падпісанай у Кракаве, Тэўтонскі ордэн быў сэкулярызаваны і ператвараўся ў Прускае герцагства, якое прызнала васальную залежнасьць ад Рэчы Паспалітай.

1783 — выдадзены маніфэст Кацярыны II аб далучэньні Крыму да Расеі.

1904 — Вялікабрытанія і Францыя падпісалі пагадненьне аб Эгіпце, Марока і іншых каляніяльных уладаньнях, якое атрымала неафіцыйную назву «Сардэчная згода» (Антанта).

1924 — створаная Беларуская вайсковая акруга (існавала да 1992 г.).

1944 — пачатак Крымскай апэрацыі, у ходзе якой Крым быў вызвалены ад нямецка-румынскай акупацыі.

1956 — у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар юнага гледача.

2010 — ЗША і Расея падпісалі ў Празе дамову аб скарачэньні наземных ядзерных узбраеньняў

У гэты дзень нарадзіліся:

563 да н.э.- Сідгартха Гаўтама, пасьля пераўвасабленьня Буда

1938 — Кофі Анан, генэральны сакратар ААН (1997-2006), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 2001 году.

У гэты дзень памерлі:

1835 — Вільгельм фон Гумбальт, нямецкі філёзаф і грамадзкі дзеяч.

1922 — Эрык фон Фалькенгайн, нямецкі генэрал, вайсковы міністар Нямеччыны, начальнік генэральнага штабу Нямеччыны падчас Першай сусьветнай вайны.

1959 — Леан Уладзіслаў Радзівіл, вайсковец, мэцэнат, апошні ардынат нясьвіскі.

1973 — Пабла Пікаса, гішпанскі мастак і скульптар.

1984 — Пётр Капіца, савецкі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1978 году.

2013 — Маргарэт Тэтчэр, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі ў 1979-1990 гадах.

Цытата:

Хто не зразумеў свайго мінулага, вымушаны перажыць яго ізноў.

Буда

XS
SM
MD
LG