Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчая па справе Рубцова адмовілася паведаміць, дзе ён


Юры Рубцоў

Юры Рубцоў

«Я не магу вам выдаваць інфармацыю, якая праводзіцца па крымінальнай справе», — заявіла Радыё Свабода сьледчая Вольга Барадоўская, якая займаецца справай палітвязьня Юрыя Рубцова.

Яна параіла па ўсіх пытаньнях зьвяртацца ва ўпраўленьне Сьледчага камітэту па Берасьцейскай вобласьці.

У сваю чаргу, галоўны інспэктар па інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю СК па Берасьцейскай вобласьці Марына Дранькова заявіла Свабодзе, што нейкую інфармацыю наконт лёсу Рубцова яна зможа агучыць толькі ў другой палове дня.

У панядзелак раніцай Юрыю Рубцову ў спэцкамэндатуры ў Купліне Пружанскага раёну загадалі сабраць рэчы. Яго пасадзілі ў міліцэйскі аўтамабіль і адвезьлі ў раённы Сьледчы камітэт. Супраць палітвязьня заведзеная крымінальная справа паводле артыкула 415 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе пазбаўленьня волі), яму пагражае да 3 гадоў зьняволеньня.

Учора зь Сьледчага камітэту Пружанскага раёну Юры Рубцоў праз тэлефон паведаміў Свабодзе, што абвяшчае галадоўку і адначасова байкот сьледзтву.

Пасьля гэтага сувязі з палітвязьнем няма. Яго мабільны тэлефон пакінуты на галасавой скрыні.

Хутчэй за ўсё, цяпер Рубцоў у СІЗА.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG