Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паседжаньне ў справе Мальцава перанесенае на 17 красавіка


Уладзімер Мальцаў

Уладзімер Мальцаў

Вярхоўны суд Беларусі пачаў разгляд скаргі экс-дырэктара аб’яднаньня «Барысаўдрэў», наступнае паседжаньне прызначанае празь 10 дзён.

Суд задаволіў хадайніцтва маці Ўладзімера Мальцава аб дастаўцы ў залю пасяджэньняў самога абвінавачанага.

Кіраўнік калегіі судзьдзяў Аляксей Цяцюхін абвясьціў, што наступнае пасяджэньне адбудзецца 17 красавіка.

Сваякі падсуднага ацанілі гэтае рашэньне суду як станоўчае, яны спадзяюцца, што Мальцава вызваляць у зале суду.

Ўладзімера Мальцава, былога гендырэктара аб’яднаньня «Барысаўдрэў», у сьнежні мінулага году Менскі абласны суд прызнаў вінаватым у службовых злоўжываньнях і асудзіў на 3 гады зьняволеньня.

Сваякі і сябры сям’і Ўладзімера Мальцава, якія прыйшлі ў Вярхоўны суд, успрынялі рашэньне суду аб задавальненьні хадайніцтва падсуднага станоўча.

«Гэта прыкмета таго, што яго могуць вызваліць у судовай залі», — падзяліўся думкаю сваяк.

Жонка Мальцава Алена

Жонка Мальцава Алена

Жонка Мальцава Алена ад прагнозаў устрымалася:

«Што суд задаволіў хадайніцтва мужа аб прысутнасьці на судзе, спадзяюся, гэта да лепшага. Чакаць яшчэ 10 дзён, але калі настроены на лепшае, дык і чакаць лягчэй».

Маці Ўладзімера Мальцава Антаніна Мальцава сказала, што незалежна ад будучага рашэньня Вярхоўнага суду яна ўдзячная людзям, якія дапамагалі іх сям’і цягам мінулага году.

«Хацела б ад усяго сэрца маці падзякаваць людзям, якія нас падтрымліваюць маральна і матэрыяльна. Нізкі паклон усім людзям і карэспандэнтам, якія на пяры трымаюць наш боль. Усім вялікі дзякуй».

Адвакат Дзьмітры Гарачка адмовіўся ад камэнтару.

Адвакат Дзьмітрый Гарачка

Адвакат Дзьмітрый Гарачка

Разгляд скаргі былога гендырэктара «Барысаўдрэва» адбудзецца 17 красавіка а 10 гадзіне раніцы.

Пракурор Эльдар Сафараў. Адвакат Дзьмітрый Гарачка

Пракурор Эльдар Сафараў. Адвакат Дзьмітрый Гарачка

XS
SM
MD
LG