Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турцыя заблякавала доступ да Twitter, YouTube і Facebook


Турэцкія ўлады афіцыйна не камэнтуюць гэтага рашэньня, але турэцкая газэта Hurriyet паведаміла, што правайдэры атрымалі адпаведнае распараджэньне ад пракуратуры.

Паводле паведамленьня некалькіх турэцкіх выданьняў, забарону ўвялі пасьля таго, як у сацыяльных сетках пачалі распаўсюджваць фота пракурора, якога некалькі дзён таму захапілі ў Стамбуле. Яго ўтрымлівалі ў закладніках чальцы леварадыкальнай групы Рэвалюцыйная народная вызваленчая партыя ў Турцыі. Пазьней пракурор, якога паранілі пры правядзеньні апэрацыі ў будынку суда ў Стамбуле, памёр у шпіталі.

Турцыя часова блякавала Twitter і YouTube напярэдадні мясцовых выбараў у сакавіку 2014 году пасьля таго, як на гэтых сайтах зьявіліся аўдыёзапісы, якія, верагодна, распавядалі пра карупцыю ў найбліжэйшым атачэньні тагачаснага прэм’ер-міністра Эрдагана. Гэтае рашэньне выклікала абурэньне грамадзкасьці і міжнародную крытыку.​

XS
SM
MD
LG