Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Станіслава Рамановіча пакаралі арыштам на 15 сутак

абноўлена

Станіслаў Рамановіч, архіўнае фота
Станіслаў Рамановіч, архіўнае фота

У судзе Цэнтральнага раёну Менску адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы супраць грамадзкага актывіста Станіслава Рамановіча, затрыманага 5 красавіка ў Менску.

Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Справу разглядаў судзьдзя Вікторыя Шабуня.

Рамановіча вінавацяць у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі і дробным хуліганстве. Ноч да суду ён правёў у пастарунку.

Яго затрымалі разам зь дзяўчынай, якую пазьней адпусьцілі з Цэнтральнага РУУС.

Праваабаронцы не выключаюць, што прычынай затрыманьня стаў распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў.

Станіслаў Рамановіч быў сябрам «Маладога фронту». Ён сьцьвярджае, што за грамадзкую дзейнасьць яго адлічылі з магілёўскага ўнівэрсытэту імя Куляшова. Амаль адразу па адлічэньні забралі ў войска. Зь ягоных слоў, і падчас службы ён прапагандаваў беларушчыну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG