Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка гатовы правесьці рэфэрэндум аб дзяржаўным ладзе Ўкраіны


Пятро Парашэнка

Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што Ўкраіна застанецца ўнітарнай дзяржавай, паколькі такую мадэль падтрымліваюць да 90% грамадзянаў краіны.

Адначасова Парашэнка гатовы правесьці рэфэрэндум аб дзяржаўным ладзе.

Пра гэта прэзыдэнт Украіны заявіў на першым пасяджэньні Канстытуцыйнай камісіі. У сваім выступе Парашэнка параўнаў ідэю фэдэралізацыі з «інфэкцыяй, біялягічнай зброяй, якую Ўкраіне спрабуюць навязаць з-за мяжы». Паводле яго, у ходзе дэцэнтралізацыі ўлады ва Ўкраіне будуць пераразьмеркаваныя некаторыя паўнамоцтвы, але «сутнасьць формы праўленьня ня зьменіцца».

Менскія дамоўленасьці прадугледжваюць прыняцьце новай канстытуцыі Ўкраіны да канца 2015 году. Галоўная ўмова рэформы — дэцэнтралізацыя ўлады «з улікам асаблівасьцяў асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей, узгодненых з прадстаўнікамі гэтых раёнаў», а таксама ўвядзеньне для гэтых рэгіёнаў асаблівага статусу на пастаяннай аснове.

XS
SM
MD
LG