Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Украіны: «Прэч з Данбасу» ня значыць «забірайце Данбас»


Пуцін і Парашэнка на перамовах у Менску
Пуцін і Парашэнка на перамовах у Менску

Гэтак зьнешнепалітычнае ведамства Ўкраіны пракамэнтавала паведамленьне расейскай вэрсіі часопісу Forbes, паводле якога Ўладзімір Пуцін на закрытай сустрэчы з бюро праўленьня Расейскага саюзу прамыславікоў і прадпрымальнікаў (РСПП) распавёў бізнэсу, што прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка прапанаваў яму «забраць Данбас» у склад Расеі.

«Прэч з Данбасу» не значыць «забірайце Данбас», а зусім нават наадварот», — напісаў у Твітэры прэсавы сакратар украінскага міністэрства замежных справаў Яўген Перабейніс.

Forbes са спасылкай на дасьведчаныя крыніцы паведаміў, што паводле словаў Пуціна, Пятро Парашэнка на перамовах «нармандзкай чацьвёркі» ў Менску 11-12 лютага прапанаваў яму забраць Данбас ў склад Расеі. Часопіс перадае словы расейскага лідэра: «Я яму адказаў: «Здурнеў ты ці што? Мне Данбас не патрэбны. Калі вам не патрэбны, то абвясьціце аб яго незалежнасьці». Парашэнка, па словах расейскага прэзыдэнта, сказаў, што ўлады Ўкраіны не могуць на гэта пайсьці.

Прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітры Пяскоў сказаў, што не можа ані пацьвердзіць, ні абвергнуць аповед крыніцаў Forbes, паколькі гутарка Пуціна з бюро РСПП была закрытай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG