Пра гэта паведамляе расейскі сайт «военное.рф».
Паведамляецца, што падчас вучэньняў асноўнай задачай стане «выяўленьне і блякаваньне незаконных бандфармаваньняў з наступным выцясьненьнем умоўнага праціўніка за межы дзяржаўнай мяжы».
Вучэньні пройдуць у тры этапы — дэсантаваньне з парашутам, дэсантаваньне пасьля прызямленьня і баявыя стрэльбы сумесна з беларускай тактычнай групай.
Мяркуецца, што візыт расейскіх вайскоўцаў у Беларусь будзе доўжыцца 10 дзён. Акрамя баявой падрыхтоўкі, расейцы плянуюць наведаць Берасьцейскую крэпасьць і шэраг розных мерапрыемстваў.
Украінскія ўлады заяўлялі пра ўдзел расейскіх дэсантнікаў з Пскова ў баявых дзеяньнях на баку сэпаратыстаў у Данбасе і прад’яўлялі доказы, у тым ліку іх дакумэнты і зброю.