Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Арыштаваныя 19 супрацоўнікаў Ашмянскай мытні, у якіх канфіскавана 2,2 мільёна даляраў


Памежны пункт пропуску "Каменны Лог"

Памежны пункт пропуску "Каменны Лог"

КДБ Беларусі затрымала 19 чалавек зь ліку дзейных і былых супрацоўнікаў Ашмянскай мытні, якія арганізавалі «шырокамаштабную схему ўхіленьня ад выплаты мытных плацяжоў».

«Удзельнікі злачыннай групы, за хабар у парушэньне мытнага заканадаўства ажыцьцяўлялі бесьперашкодны пропуск буйных партыяў розных тавараў празь Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь у пункце пропуску „Каменны Лог“. Сумы незаконнага грашовага ўзнагароджаньня складалі ад 250 да 3000 даляраў ЗША ў залежнасьці ад колькасьці перамешчаных грузаў. Адзін з удзельнікаў злачыннай групы за штомесячнае грашовае ўзнагароджаньне ў памеры 1000 даляраў ЗША ажыцьцяўляў прыкрыцьцё злачыннай дзейнасьці затрыманых, шляхам перадачы ім зьвестак аб плянаваных ДМК Рэспублікі Беларусь праверачных мерапрыемствах», — адзначаюць у КДБ.

Як паведамляе прэс-служба КДБ, у дачыненьні да мытнікаў заведзена 5 крымінальных спраў па прыкметах складу злачынстваў прадугледжаных ч. 2,3 арт. 430 (атрыманьне хабару) і ч. 2 арт. 431 (даваньне хабару). Па месцы жыхарства фігурантаў канфіскавана наяўных грошай на суму больш за 2,2 мільёнаў даляраў ЗША. Арыштаваныя таксама аб’екты нерухомасьці і транспартныя сродкі асобаў, якія праходзяць па крымінальных справах.

У пятніцу, 3 красавіка, пра выкрыцьцё карупцыі на Ашмянскай мытні заявіў Аляксандар Лукашэнка:

«Зусім нядаўна выявіўся абуральны выпадак. Камітэт дзяржбясьпекі разам зь іншымі праваахоўнымі органамі выявіў, што ў Ашмянскай мытні ў злачынную дзейнасьць быў уцягнуты ледзь ня ўвесь асабісты склад мытнага паста «Каменны Лог», — сказаў ён.

«Хацелася б, каб нехта адказаў: чаму пры наяўнасьці дасьведчанага цэнтральнага апарату, сыстэмы падбору, падрыхтоўкі, расстаноўкі кадраў, усіх службаў унутрыведамаснага кантролю, уласнай бясьпекі ў вас пад бокам сфармавалася такая банда? Я запатрабаваў прынцыпова разабрацца ў межах крымінальнай справы, хто гэта ўсё арганізаваў і хто да гэтага датычны», — заявіў Лукашэнка, сустракаючыся з кіруючым складам Дзяржаўнага мытнага камітэту.


Разьвіцьцё тэмы пазьней на нашым сайце.

XS
SM
MD
LG