Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Данецкам падарваўся пазадарожнік: загінулі двое ўкраінскіх вайскоўцаў


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Усе вайскоўцы належалі да аднаго з мотапяхотных батальёнаў

У Данецкай вобласьці Ўкраіны паблізу вёскі Шырокіна сёньня на супрацьтанкавай міне падарваўся пазадарожнік. Двое ўкраінскіх вайскоўцаў загінулі, адзін атрымаў раненні. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «112 Украіна» паведаміў прэс-сакратар адміністрацыі прэзыдэнта па пытаньнях спэцаперацыі Аляксандар Матузянік. Паводле яго словаў, усе вайскоўцы належалі да аднаго з мотапяхотных батальёнаў.

Раней паведамлялася, што ў Луганскай вобласьці паблізу горада Шчасьце пры выбуху машыны з украінскімі вайскоўцамі загінулі чатыры чалавекі. Пазьней у антытэрарыстычным цэнтры ўдакладнілі, што выбух быў выкліканы стрэлам з супрацьтанкавай ракеты.

Паводле інфармацыі Матузяніка, на працягу сутак сэпаратысты працягвалі весьці паветраную выведку, усяго было зафіксавана 7 бесьпілётных лятальных апаратаў у раёне Марыюпалю. Паводле яго словаў, сэпаратысты працягваюць парушаць замірэньне. Найбольшая іх актыўнасьць назіраецца паблізу Данецку і ў раёне пасёлку Сакольнікі ў Луганскай вобласьці. Матузянік адзначыў, што ў гэтых раёнах сэпаратысты ўжывалі забароненыя 120-мілімэтровыя мінамёты.

XS
SM
MD
LG