Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна безь «Мянтоў», «Марпехаў» і «Дэсантуры»


Украіна забараніла паказ расейскіх сэрыялаў пра мянтоў, дэсантнікаў і чэкістаў.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка нядаўна падпісаў закон аб забароне паказу на тэрыторыі Ўкраіны фільмаў пра расейскіх салдатаў і паліцыянтаў.

Забараняюцца расейскія мілітарысцкія фільмы і сэрыялы, выпушчаныя пасьля 1991 года, а таксама ўся расейская тэле- і кінапрадукцыя, створаная пасьля пачатку агрэсіі супраць Украіны, гэта значыць з 2014 году. Частковыя абмежаваньні ўжо былі ўведзеныя некалькі месяцаў таму: у кастрычніку 2014 Дзяржкіно Ўкраіны забараніла паказ сэрыялаў «Кадэцтва», «Сьледчы камітэт», «Спэцназ», «Дэсантура», «Марпехі» і «Ваенная выведка».

Аб плюсах і мінусах новага заканадаўства ў эфіры Расейскай Свабоды распавёў старшыня ўкраінскай нацыянальнай рады па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні Юры Арцёменка.

— Гэты закон ужо ажыцьцяўляецца ў нейкай меры або пакуль украінскія тэлеканалы паказваюць расейскія сэрыялы і фільмы?

— Увядзеньне закону ў дзеяньне адкладаецца на два месяцы. Праз два месяцы тэлеканалы павінны перабудаваць свае сеткі і пачаць выконваць гэты закон. Але на мінулым тыдні я зьбіраў тэлеканалы і кажу: навошта чакаць? Калі ў каго ёсьць магчымасьць хутчэй, калі ласка, зрабіце хутчэй.

— Гэта тычыцца толькі тэлетрансьляцыяў або ёсьць абмежаваньні на паказ фільмаў у кінатэатрах?

— Гаворка ідзе пра тое, што забароненыя ўсе расейскія фільмы і сэрыялы, якiя вырабленыя з 1 студзеня 2014 года, і ўсе фільмы з 1991 года, якія прапагандуюць праваахоўныя органы, а для трансьляцыі расейскіх фільмаў у кіно трэба будзе адмысловы дазвол экспэртнай камісіі Дзяржкіно. Той жа прыклад — «Левіятан», гэта значыць для тэлебачаньня па змаўчаньні няма, для кіно камісія разглядае і кажа: так, мы дазваляем ў кіно яго паказваць. Сам я за «Левіятана». Гэта цяжкі фільм, сумны і дэпрэсіўны. Я б хацеў, каб гэты фільм паказвалі, каб мы ўбачылі сапраўдны твар Расеі. Але па цяперашнім законе на тэлебачаньні абмежаваны пракат, а ў кіно не, калі будзе дазвол адпаведнай камісіі Дзяржкіно.

— То бок, гэта ніяк не зьвязана з папулярызацыяй расейскіх сілавых структур?

— Не, любы звычайны фільм пра каханьне, пра жыцьцё, пра што заўгодна — ён трапляе пад забарону апрыёры, таму што ён зроблены пасьля 1 студзеня 2014 года.

Цалкам матэрыял чытайце на сайце расейскай свабоды

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG