Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фідэль Кастра пасьля гадавога перапынку зьявіўся на публіцы і паціснуў рукі вэнэсуэльцам


Фота: Granma.cu
Фота: Granma.cu

Больш за год камандантэ рэвалюцыі не было відаць ні на якіх мерапрыемствах

Былы прэзыдэнт Кубы Фідэль Кастра зьявіўся на публіцы — упершыню за больш чым гадавы пэрыяд. Пра гэта паведамілі кубінскія афіцыйныя мэдыі.

На сайце The Cubadebate адзначаецца, што Кастра вітаў групу вэнэсуэльцаў, якія знаходзяцца зь візытам у Гаване.

У пятніцу сайт The Cubadebate апублікаваў чатыры фатаграфіі, на якіх Кастра бачны ўнутры аўтамабіля, ён паціскае рукі, працягнутыя яму звонку праз вакно. Твар Кастра часткова зацемнены брылем бэйзболкі. Выданьне паведамляе, што сустрэча адбылася ў мінулы панядзелак, аднак не тлумачыць прычыну затрымкі з публікацыяй фатаграфій.

У жніўні Фідэлю Кастра споўніцца 89 гадоў. Яго папярэдняе зьяўленьне на публіцы адбылося ў студзені 2014 года. Раней у гэтым годзе, у лютым і сакавіку, афіцыйныя кубінскія мэдыі апублікавалі некалькі фатаграфій Кастра, у прыватнасьці зь цяперашнім прэзыдэнтам Вэнэсуэлы — Нікаласам Мадурам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG