Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пятро Парашэнка: крымскі канал АТR будзе вяшчаць з тэрыторыі Ўкраіны


Прэзыдэнт Украіны ў інтэрвію Пятаму каналу сказаў, што забясьпечыць вяшчаньне каналу на ўсю тэрыторыю Ўкраіны на крымска-татарскай мове.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў інтэрвію ўкраінскаму Пятаму тэлеканалу рэзка асудзіў закрыцьцё крымска-татарскага каналу па распараджэньні «акупацыйных уладаў». Ён паабяцаў, што будуць створаныя ўмовы для вяшчаньня тэлеканалу АТR «на ўсю тэрыторыю Ўкраіны». Праца рэдакцыі, журналістаў і тэхнічных службаў будзе арганізавана таксама на тэрыторыі Ўкраіны. На пытаньне журналіста, ці ня будзе штаб-кватэра тэлеканалу ўладкаваная ў Кіеве, прэзыдэнт адказаў, што гэта «магчыма».

Вяшчаньне тэлеканалу АТR было спынена ў Крыме 1 красавіка па распараджэньні расейскіх уладаў. ЗША асудзілі дзеяньні Масквы.

Раней паведамлялася, што Турэччына мае намер адправіць у Крым нефармальную місію для азнаямленьня са становішчам у галіне правоў крымскіх татараў «ва ўмовах расейскай акупацыі паўвыспы».

Турэччына не далучылася да заходніх санкцыяў супраць Расеі, але заявіла, што незаконную анэксію Крыму «не прызнае ніколі».

Глядзіце на сайце Радыё Свабода праграму Уладзіміра Кара-Мурзы «Новая радзіма прымусіла замаўчаць?»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG