Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэцяе вока


Жан Баціст Сімэон Шардэн, «Аўтапартрэт» (1771)
Жан Баціст Сімэон Шардэн, «Аўтапартрэт» (1771)

Я, калі з загадчыкам размаўляю, то ўсьміхаюся, але глядзець стараюся праз шкло яго цёмных акуляраў у тое вока, якое ня бачыць.

Мне падаецца, што калі ў тое вока глядзець, ён убачыць больш. А раптам гэтае вока — яго трэцяе вока!

Ня тое, каб мяне хвалявала, што ён там пра мяне думае, але сёньня мне перадалі, што ён камусьці расказваў, як я добра працую, амаль як ніхто. Хутчэй за ўсё, я і на самой справе, стараюся...

Аднак нядаўна зь Днём Волі нават павіншаваў і заўсьміхаўся. Адкуль ведаў... Дакладна тым вокам убачыў, якога няма. Тым — трэцім вокам.

Ірына Бельская

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG