Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савет Міністраў дазволіў розьнічным цэнам расьці


Забарона на рост розьнічных цэнаў у параўнаньні з цэнамі на 18 сьнежня 2014 года дзейнічала з 19 сьнежня 2014.

Яна адмененая пастановай Савета Міністраў № 250 ад 31 сакавіка і ўступіла ў сілу ў дзень прыняцьця.

Пастанова прадпісвае міністэрствам гандлю, сувязі і інфарматызацыі, Беларускаму рэспубліканскаму саюзу спажывецкіх таварыстваў, аблвыканкамам і Менскаму гарвыканкаму забясьпечыць наяўнасьць шырокага асартымэнту спажывецкіх тавараў у гандлёвых аб’ектах і інтэрнэт-крамах. Адказнасьць за стабільнасьць цэн і забесьпячэньне шырокага асартымэнта тавараў ускладзеная на першага намесьніка прэм’ер-міністра Васіля Мацюшэўскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG