Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэйвід Полік стане новым рэктарам ЭГУ


Дэйвід Полік

Дэйвід Полік

Афіцыйная інфармацыя будзе апублікаваная пасьля выходных, паведамляе БелаПАН.

Дэйвід Полік на працягу апошняга году працаваў першым прарэктарам і галоўным апэрацыйным дырэктарам ЭГУ. У кастрычніку быў прызначаны часова выконваючым абавязкі рэктара.

Продкі Дэйвіда Поліка паходзяць зь Беларусі, аднак сам прафэсар не гаворыць ані па-беларуску, ані па-расейску.

Раней Дэйвід Полік займаў пост прэзыдэнта ў школе Чыкагскага інстытута мастацтваў, каледжы Лебанон-Вэлі, Бірмінгемскім паўднёвым каледжы і Дзяржаўным унівэрсытэце Нью-Ёрка.

Выбары новага рэктара ЭГУ былі абвешчаныя пасьля сыходу з паста заснавальніка і прэзыдэнта ЭГУ Анатоля Міхайлава 30 верасьня 2014. У шорт-ліст прэтэндэнтаў уваходзілі прафэсар ЭГУ Тацьцяна Шчытцова, лідар руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч, гісторык Алесь Краўцэвіч, прафэсар Дэйвід Полік, прарэктар па разьвіцьці і камунікацыі ЭГУ Дарыюс Удрыс і дырэктар офіса Інстытута міжнароднай адукацыі ў Маскве Эдвард Рослаф.

У інтэрвію Радыё Свабода у студзені 2015 году Дэйвід Полік так ахарактарызаваў сваё бачаньне разьвіцьця ўнівэрсытэта:

«У шмат якіх дачыненьнях, фокус маёй увагі ад першага дня, калі распачаў сваю працу ў ЭГУ ў ролі кансультанта мінулай вясной, сьведчыць пра тыя кірункі, па якіх, на маю думку, меўся б рухацца ўнівэрсытэт. Была неадкладна ініцыяваная ацэнка цяперашняй сытуацыі ЭГУ, і шэраг адміністрацыйных прыярытэтаў былі пададзеныя на разгляд Рады Кіраўнікоў. Сярод іх — рэалізацыя ўжо ўхваленага ў адпаведнасьці зь літоўскім заканадаўствам працэсу найму, а таксама заканчэньне перагляду і зацьвярджэньне абноўленага статуту ўстановы. Істотным у абноўленым статуце стала стварэньне дэцэнтралізаванай структуры ў стылі „Оксбрыджу“, што істотна павялічыла дэмакратычны ўдзел выкладчыкаў і студэнтаў у працэсе прыняцьця рашэньняў ва ўнівэрсытэце. З увядзеньнем новай структуры ўнутраных выкладчыцкіх камітэтаў і навастворанага супольнага адміністрацыйна-выкладчыцкага органу, Унівэрсытэцкай Рады, каштоўнасьці, якія былі першапачаткова закладзеныя ў ЭГУ, узмацніліся і ўмацаваліся. Непасрэдная задача, якая стаіць цяпер перад акадэмічнай супольнасьцю ЭГУ — распрацоўка новай унівэрсытэцкай інструкцыі ад правах і адказнасьцях, новага стратэгічнага пляну, які б адлюстроўваў цяперашнія рэаліі, у тым ліку нядаўна атрыманыя вынікі працы групы рэакрэдытацыі зь Літоўскага цэнтру ацэнкі якасьці ў вышэйшай адукацыі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG