Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расшыфраваная другая чорная скрынка Germanwings


Другая чорная скрынка Germanwings

Другая чорная скрынка Germanwings

Запісы другога бартавога самапісца з самалёта Airbus A320 авіякампаніі Germanwings, які разьбіўся ў францускіх Альпах на мінулым тыдні, пацьвярджаюць папярэднія высновы, што другі пілёт Андрэас Любіц наўмысна зьнішчыў самалёт.

Паводле францускіх сьледчых, дадзеныя з другой знойдзенай напярэдадні «чорнай скрыні» сьведчаць, што Любіц наўмысна пачаў зьніжаць самалёт і павялічыў яго хуткасьць.

Раней нямецкія сьледчыя паведамілі, што Андрэас Любіц шукаў у інтэрнэце інфармацыю пра спосабы суіцыду і аб функцыянаваньні дзьвярэй у кабінах экіпажаў. Сьледчыя таксама паведамлялі, што ён лячыўся ад схільнасьці да самагубства.

Пасажырскі самалёт разьбіўся падчас палёту з Барсэлёны ў Дзюсэльдорф 24 сакавіка, загінулі ўсе 150 чалавек, якія знаходзіліся на борце.

XS
SM
MD
LG