Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея афіцыйна адабрала крымскі завод Парашэнкі


Ілюстратыўнае фота. Выбарчая камапнія ў Сэувастопалі 2009 году.
Ілюстратыўнае фота. Выбарчая камапнія ў Сэувастопалі 2009 году.

Севастопальскі марскі завод афіцыйна зарэгістраваны ў Адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб Расеі. Канчатковым уладальнікам заводу зьяўляўся прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка.

Паводле дадзеных расейскага рэестру, украінскае прадпрыемства зарэгістравалі як уласнасьць Расеі 19 сакавіка 2015 пад назвай Дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства «Севастопальскі марскі завод». У канцы лютага ўрад Севастопалю на пазачарговым пасяджэньні прыняў рашэньне аб так званай нацыяналізацыі Севастопальскага марскога заводу.

Ва Ўкраіне дзейнасьць прадпрыемства, якое займаецца караблебудаваньнем і рамонтам ужо наяўных судоў, юрыдычна ня спыненая. Паводле афіцыйных дадзеных, 89% акцый таварыства належыць ААТ «Закрыты недывэрсіфікаваны карпаратыўны інвэстыцыйны фонд «Прайм Эсэтс Кэпітал», уладальнікам якога зьяўляецца Пётр Парашэнка.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG