Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, панядзелак, 6 красавіка: Барысу Кіту — 105 гадоў!


Глінскае возера. Ноч. Туман (паміж в.Стайкі і в.Вольна) / Аўтар Сяргей Платоненка
Глінскае возера. Ноч. Туман (паміж в.Стайкі і в.Вольна) / Аўтар Сяргей Платоненка

Падзеі і даты новага дня.

Фота дня:

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Плятформа пэрфарматыўных практык «зЕрне» запрашае на прагляд фільмаў «Югаславія» і «Работнік культуры 3у1» кінарэжысэра, відэамастачкі і культурнага работніка з Сэрбіі Марты Папіводы. Пасьля паказаў плянуюцца дыскусіі з удзелам аўтара.

Падзея адбудзецца ў прасторы ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16), пачатак у 19.00

У Выканкаме СНД ў Маскве адбудзецца пасяджэньне экспэртнай групы па ўзгадненьні праекту Пляну супольных дзеяньняў дзяржаў-удзельніц СНД па рашэньні актуальных пытаньняў у фінансава-эканамічнай сфэры.

У сядзібе ТБМ (Менск, вул. Румянцава, 13) адбудзецца паэтычная вечарына сяброў ТБМ. У праграме выступы Яўгена Гучка, Святланы Багданкевіч і іншых. Пачатак 18.30.

У Горадні на адной вечарыне адбудзецца тры прэзентацыі: творчая сустрэча з аўтарамі і выдаўцамі «Шлюбных і пазашлюбных стасункаў шляхты ВКЛ», «Гарадзенскага міленіуму» і «Бітвы пад Оршай». У сустрэчы возьмуць удзел гісторык Наталля Сліж і выдавец Валер Булгакаў. Вечарына адбудзецца па адрасе: вул. Будзённага 48 а, пакой 100. Пачатак а 18.30.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1869 — Дзьмітры Мендзялееў публічна прадставіў сваю пэрыядычную табліцу элемэнтаў.

1944 — пачалося фармаваньне Беларускай Краёвай Абароны.

1990 — у Менску было створанае Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», якое арганізацыйна аб’ядноўвае ўсе беларускія асяродкі ва ўсім сьвеце.

У гэты дзень нарадзіліся:

1483 — Рафаэль, італьянскі мастак і архітэктар.

1896 — Ізі Харык, беларускі габрэйскі паэт.

1905 — Мікола Хведаровіч, беларускі паэт.

Барыс Кіт
Барыс Кіт

1910 — Барыс Кіт, навуковец, дзяяч беларускай эміграцыі.

У гэты дзень памерлі:

1656 — Шыман Старавольскі, гісторык і пісьменьнік Вялікага княства Літоўскага.

1948 — Мікалай Шыла, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, журналіст.

1999 — Генадзь Карпенка, беларускі навуковец і палітык, дэпутат Вярхоўнага Савету 12 і 13 скліканьня. У 1996 годзе Карпенка, тагачасны намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету, кіраваў працэсам імпічмэнту прэзыдэнта Лукашэнкі. У 1998 годзе стаў на чале Нацыянальнага выканаўчага камітэту, створанага перад заканчэньнем легітымнага тэрміну кіраваньня Лукашэнкі. Памёр у шпіталі пасьля выдаленьня гематомы. Сьмерць палітыка была нечаканай, бо перад гэтым ён ніколі ня скардзіўся на дрэннае здароўе.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Тое, што я ўцёк у Амерыку — найвялікшае шчасце, бо захаваў жыццё і дасягнуў вяршынь у навуцы. Як напісаў адзін літаратар, у Амерыцы я трапіў у вока касмічнага ўрагану. Спаткаў найвялікшых людзей свету... Пры гэтым я ўсім гаварыў, што выйшаў з Беларусі, з самай беднай вёскі, і што я гэтым ганаруся».

Барыс Кіт

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG