Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аналітыкі: Мір Украіне можа прынесьці сустрэча Абамы з Пуціным, зброя Кіеву або Кітай


«Захад вымушаны будзе выкарыстоўваць прадстаўленьне Ўкраіне зброі «у адказ», каб падтрымаць ўласныя дыпляматычныя намаганьні», накіраваныя на сумеснае з Расеяй рашэньне крызісу вакол Украіны. Такія высновы робіць "Міжнародня крызісная група» (МКГ) - незалежная аналітычная арганізацыя, якая базуецца ў Брусэлі і чыя дзейнасьць падтрымліваецца «Фондам Віктара Пінчука».

Заява аналітычнага цэнтру адзначае, што ідэальным сцэнаром рашэньня канфлікту ва Ўкраіне была б сытуацыя, пры якой Расея «пачне падыходзіць да канфлікту з Украінай не ў ваеннай, а ў палітычнай плашчыні» і, адпаведна, пачне дыялёг з уладай у Кіеве, дэмілітарызуе ўсход Украіны і пагодзіцца на разьмяшчэньне назіральнікаў АБСЭ ў так званых «ДНР» і «ЛНР».

Калі гэтага не адбудзецца, «Міжнародная крызісная група» раіць краінам Захаду разгледзець наступную стратэгію дзеяньняў супраць Расеі:

1. Дыпляматыя на вышэйшым узроўні

Экспэрты раяць пачаць прамыя пастаянныя і «ціхія» дыялёгі з Пуціным на ўзроўні кіраўнікоў ЗША і Нямеччыны і ўвесьці пасаду пастаяннага сумеснага высокага прадстаўніка ад ЗША і ЭЗ, які будзе шчыльна супрацоўнічаць з НАТО і Ўкраінай і займацца прамымі кантактамі з Крамлём.

2. Парадак дня перамоваў


Перамовы з Расеяй павінны ўключаць: рэалізацыю дамоваў Менск-2 (у прыватнасьці спыненьне агню і кантроль за межамі); статус Усходняй Украіны і Крыму; геастратэгічны пазаблёкавы статус Украіны; сумесную падтрымку рэформаў ва Ўкраіне, уключаючы аднаўленьне рэгіёнаў, пацярпелых ад вайны і вяртаньне ўцекачоў.


3. Заахвочваньне прамых кантактаў паміж Пуціным, Абамам і Мэркель


«Неабходна заахвочваць наўпроставыя, нефармальныя і, у выпадку неабходнасьці, непублічныя кантакты паміж Кіевам і лідэрамі Ўсходняй Украіны», - раяць аналітыкі цэнтру.


4. Моцная эканамічная падтрымка Ўкраіны


«Украіне неабходна аказаць фінансавую падтрымку значна больш высокага ўзроўню, уключаючы палітычную падтрымку неадкладных рэформаў і асабліва барацьбы з карупцыяй».


5. Узмацненьне эўрапейскай энэргетычнай незалежнасьці


Складальнікі заявы «Міжнароднай крызіснай групы» раяць ЗША паабяцаць выкарыстаць свой стратэгічны запас нафты для падтрыманьня Эўропы, калі Расея спыніць экспарт у ЭЗ.


6. Выкарыстаньне ў адказ ваеннай дапамогі Ўкраіне для падтрымкі палітычнага працэсу


«У прынцыпе, нельга выключаць варыянту з ваеннай дапамогай Украіне: будзе непасьлядоўным адмаўляць краіне, якая адмовілася ад ядзернай зброі, у праве абараніць сябе ад уварваньня звычайнымі мэтадамі. Але неабходная адказнасьць... Ваенная дапамога павінна разглядацца як спосаб падтрымаць дыпляматычныя намаганьні», - лічаць экспэрты.


7. Дадатковыя «разумныя» санкцыі, якія не абрынуць Расею


Складальнікі раяць Захаду ўлічваць, што санкцыі, якія закранаюць усіх расейцаў, толькі спрыяюць нагнятаньню антызаходняй гістэрыі нацыяналізму ў Расеі, а поўны абвал Расейскай эканомікі - у выніку санкцый - нанёс бы ўдар і па эўрапейскай банкаўскай сыстэме.


«Расея, у адрозьненьне ад меней магутных краін, на якія накладзеныя жорсткія санкцыі, мае магчымасьць прапарцыйна і небясьпечна адказаць на іх», - лічаць у МКГ.

8. Падтрымка «перадавой НАТО» і іншых дзяржаў, якім пагражае патэнцыйная небясьпека, павінна выключыць магчымасьць інцыдэнтаў з Узброенымі сіламі Расеі

Альянсу раяць узмацняць краіны, набліжаныя да Расеі, але рабіць гэта так, каб «пазьбегнуць рызыкі пралікаў і інцыдэнтаў».


9. Рамкі для супрацоўніцтва, калі Расея пойдзе на дээскаляцыю

У адказ на добрую волю Расеі, калі такое будзе прадэманстравана - лічаць у МКГ - Захад павінен пайсьці на разьвіцьцё супрацоўніцтва ў сфэрах міжнароднай бясьпекі і гандлю.

10. Прыцягненьне іншых дзяржаў: Кітай можа спрыяць міру

«Кітай і іншыя сусьветныя сілы могуць адыграць ключавую ролю ў падтрымцы агульнай бясьпекі і дээскаляцыі крызісу ва Ўкраіне Расеяй і Захадам. Тое, што цяпер яны стаяць у баку, зусім не спрыяе міру і бясьпецы на плянэце», - лічаць складальнікі заявы МКГ.

Пра гэта піша "Голас Амэрыкі".

XS
SM
MD
LG