Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другі пілёт Germanwings Любіц шукаў зьвесткі пра спосабы суіцыду


Андрэас Лубіц
Андрэас Лубіц

Новыя падрабязнасьці пра Андрэаса Любіца — пілёта самалёта Germanwings, які разьбіўся ў Альпах — паведамілі нямецкія пракуроры.

Прадстаўнікі нямецкага сьледзтва паведамілі, што другі пілёт Андрэас Любіц, які, як мяркуецца, наўмысна зьнішчыў самалёт кампаніі Germanwings, шукаў у інтэрнэце інфармацыю пра спосабы суіцыду.

Паводле пракурораў, на працягу тыдня, які папярэднічаў авіякатастрофе ў францускіх Альпах, Любіц таксама займаўся пошукам зьвестак пра функцыянаваньне дзьвярэй у кабінах экіпажаў самалётаў.

Гэтай інфармацыяй пракуроры падзяліліся пасьля таго, як канфіскавалі падчас ператрусу ў кватэры Любіца ў Дзюсэльдорфе яго пляншэт. Дадзеныя на кампутары не былі сьцёртыя, у тым ліку за пэрыяд ад 16-га па 23-е сакавіка.

Францускія сьледчыя паведамілі, што на месцы трагедыі знойдзены другі бартавы самапісец, які адказвае за захоўваньне тэхнічных дадзеных. Раней быў знойдзены галасавы самапісец.

Авіякатастрофа адбылася 24 сакавіка. На борце самалёта, які ляцеў з Барсэлёны ў Дзюсэльдорф, знаходзіліся 144 пасажыры і 6 членаў экіпажа. Усе яны загінулі.

У кампаніі Germanwings у чацьвер казалі, што ня ведалі пра дэпрэсію, на якую цярпеў Андрэас Любіц падчас навучаньня ў лётнай школе.

Двума днямі раней кампанія Lufthansa, зьвязаная з Germanwings паведаміла, што шэсьць гадоў таму была ў курсе выпадку «цяжкай дэпрэсіі» ў Любіца ў часе яго навучаньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG