Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пра што мараць дзеці вайны ў лягеры пад Кіевам

Дзіцячы лягер «Лясная застава»

Дзіцячы лягер «Лясная застава»

З пачатку лета мінулага году з-за баявых дзеяньняў многія жыхары Данбасу былі вымушаныя пакінуць свае дамы і пачаць жыцьцё зноўку.

Каб дапамагчы дзецям перасяленцаў з усходу Ўкраіны пераадолець псыхалягічныя наступствы вайны, а бацькам даць час на ўладкаваньне новага жыцьця і пошук працы, у лесе каля пасёлка Дымер (45 км ад Кіева) актывісты стварылі намётавы гарадок «Лясная застава», які затым ператварыўся ў паўнавартасны дзіцячы лягер. У лягеры пабывалі ўжо каля 300 дзяцей, усе яны — дзеці перасяленцаў або воінаў АТО, загінулых і параненых.

Большасьць дзяцей прыяжджаюць пазьменна, на 21 дзень, аднак каля 20 стала жывуць у «Лясной заставе». Яны вучацца ў тутэйшай гімназіі, удзельнічаюць у розных валянтэрскіх праграмах.

Даня: «Мая мара – вярнуцца дадому, але вайна перашкаджае мне гэта зрабіць. Вайна, стральба і ўсё такое».

Даня: «Мая мара – вярнуцца дадому, але вайна перашкаджае мне гэта зрабіць. Вайна, стральба і ўсё такое».

Зь дзецьмі працуюць псыхолягі, большасьць зь якіх — таксама перасяленцы з Данецкай і Луганскай абласьцей. Яны распрацавалі праграму, накіраваную на рэабілітацыю і базавую псыхалягічную дапамогу. Паводле Алега Іванова, псыхоляга-валянтэра зь Севераданецку, многія дзеці прыяжджаюць у лягер замкнёнымі, зь недаверам да навакольных людзей і сьвету. З дапамогай спэцыялістаў яны вучацца дамаўляцца, давяраць, сябраваць і пакідаюць «Лясную заставу» больш разьвітымі і камунікабэльнымі.

Саша: «Хачу стаць актрысай, але пакуль моцна не паглыблялася, у які ўнівэрсытэт пайсьці. Тым больш мне здаецца, што ў мяне не атрымаецца»

Саша: «Хачу стаць актрысай, але пакуль моцна не паглыблялася, у які ўнівэрсытэт пайсьці. Тым больш мне здаецца, што ў мяне не атрымаецца»

Лягер цалкам забясьпечваюць спонсары і валянтэры, якія за свой кошт адрамантавалі корпусы санаторыя 50-х гадоў і дапамагаюць «Лясной заставе» ўсім неабходным.

Андрэй: «Хачу паступіць у школу міліцыі, добра скончыць, выйсьці лейтэнантам. Потым – служыць. Дом, кватэра, жонка, сям'я».

Андрэй: «Хачу паступіць у школу міліцыі, добра скончыць, выйсьці лейтэнантам. Потым – служыць. Дом, кватэра, жонка, сям'я».

Карэспандэнт украінскай службы Радыё Свабоды пацікавіўся ў дзяцей, пра што яны мараць так далёка ад дома.

Агульны збор, на якім дзеці дзеляцца сваімі эмоцыямі і ўражаньнямі пра тое, што адбылося на працягу дня.

Агульны збор, на якім дзеці дзеляцца сваімі эмоцыямі і ўражаньнямі пра тое, што адбылося на працягу дня.

Кірыл: «Мару вярнуцца ў Луганск і жыць там, як жыў раней. Можа, у будучыні я б і паехаў у іншы горад, але не з-за вайны, а па сваёй волі».

Кірыл: «Мару вярнуцца ў Луганск і жыць там, як жыў раней. Можа, у будучыні я б і паехаў у іншы горад, але не з-за вайны, а па сваёй волі».

Міхаіл: «Хачу стаць шэф-кухарам. Яшчэ хацеў бы паехаць у Амэрыку, уладкаваўся б там у рэстаран, зарабляў грошы на сям'ю і купіў бы сабе “Міцубішы”».

Міхаіл: «Хачу стаць шэф-кухарам. Яшчэ хацеў бы паехаць у Амэрыку, уладкаваўся б там у рэстаран, зарабляў грошы на сям'ю і купіў бы сабе “Міцубішы”».

Іялянта: «Мая мара – стаць сьпявачкай, выступаць на вялікай сцэне. А калі б было шмат грошай, усё выдаткавала б на вучобу».

Іялянта: «Мая мара – стаць сьпявачкай, выступаць на вялікай сцэне. А калі б было шмат грошай, усё выдаткавала б на вучобу».

Богдан: «Мара – вадзіць грузавік. Чакаю 18 гадоў, каб правы атрымаць».

Богдан: «Мара – вадзіць грузавік. Чакаю 18 гадоў, каб правы атрымаць».

Аліна: «Дадому вярнуцца, гэта зразумела. Больш і не хачу нічога».

Аліна: «Дадому вярнуцца, гэта зразумела. Больш і не хачу нічога».

Аліна: «Я б хацела добра скончыць школу, унівэрсытэт. Хутчэй за ўсё, факультэт журналістыкі. Знайсьці добрую высокааплатную працу, каб забясьпечваць сям'ю. А калі б было шмат грошай, аддала б на дабрачыннасьць».

Мары дзіцяці на аркушы паперы

Мары дзіцяці на аркушы паперы

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG