Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адразу пасьля дасягненьня дамовы з Іранам наконт ягонай ядзернай праграмы на 5 адсоткаў патаньнела нафта маркі Brent.

Яе кошт на лёнданскай біржы склаў 55,13 даляры за барэль.

Кошт красавіцкіх ф’ючэрсаў на нафту маркі WTI зьнізіўся на 1,19% і склаў $ 49,5 за барэль.

Экспэрты чакаюць абвалу коштаў нафты пасьля таго, як санкцыі супраць Ірану будуць скасаваныя.

Нафтавае эмбарга і іншыя санкцыі супраць Ірану могуць быць зьнятыя ўжо сёлета. Іран зможа прадаваць каля мільёна барэляў штодня. Паўнавартаснае вяртаньне Ірану на нафтавы рынак прывядзе да абвалу і так нізкіх коштаў і рэзкага росту канкурэнцыі, канстатуюць экспэрты.

Увечары 2 красавіка дыпляматы Ірана і шасьці буйных дзяржаў узгаднілі асноўныя моманты зьдзелкі па ядзернай праграме Тэгерана, якая павінна быць канчаткова ўзгодненая да 30 чэрвеня.

Захад падазрае Тэгеран у спробах стварыць ядзерную зброю. Іран абвяргае гэтыя здагадкі, сьцьвярджаючы, што распрацоўкі вядуцца выключна ў мірных мэтах.

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG