Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На перамовах па Іране ёсьць посьпехі


Кіраўнік МЗС Ірану Джавад Зарыф
Кіраўнік МЗС Ірану Джавад Зарыф

Кіраўнік МЗС Ірану Джавад Зарыф паведаміў аб знойдзеных у Лязане рашэньнях.

На перамовах па ядзернай праграме Тэгерану паміж Іранам і шасьцю сусьветнымі дзяржавамі дасягнутае пагадненьне па «ключавых парамэтрах» будучай шырокамаштабнай дамовы, якая павінна быць распрацаваная да 30 чэрвеня.

Сумесную заяву па выніках абмеркаваньня ў Лязане паміж іранскай дэлегацыяй і дыпляматамі з Францыі, Велікабрытаніі, Нямеччыны, ЗША, Расеі і Кітаю зачытала вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па міжнародных справах Фэдэрыка Магерыні. Паводле яе, зроблены «рашучы крок» у працяглых перамовах, мэта якіх зводзіцца да таго, каб дамагчыся ад Ірану абмежаваньня распрацовак у абмен на паслабленьне міжнародных санкцый.

Міністар замежных спраў Ірану Джавад Зарыф раней напісаў у «Твітэры», што рашэньні на перамовах знойдзеныя і ёсьць гатоўнасьць неадкладна перайсьці да наступных крокаў.

Як сказала Фэдэрыка Магерыні ў чацьвер у Лязане, магчымасьці Ірану па ўзбагачэньні паліва і яго запасы будуць абмежаваныя.

Захад падазрае Тэгеран у спробах стварыць ядзерную зброю. Іранскія ўлады сьцьвярджаюць, што ядзерная праграма краіны носіць выключна мірны характар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG