Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевікі напалі на унівэрсытэт у Кеніі: 147 чалавек загінулі


Узброеныя баевікі ў масках уварваліся ва ўнівэрсытэт на паўночным усходзе Кеніі, забіўшы як найменей 147 чалавек і ўзяўшы ў закладнікі студэнтаў. Каля васьмі дзясяткаў чалавек параненыя.

Сілы бясьпекі атачылі ўнівэрсытэт у горадзе Гарыса, што блізу мяжы з Самалі, адбылася страляніна.

Экстрэмісцкая групоўка «Аш-Шабаб» узяла на сябе адказнасьць за напад, назваўшы яго помстай за ўдзел кенійскіх войскаў у баях у Самалі.

Прадстаўнік групоўкі заявіў, што нападнікі адпусьцілі мусульман, забілі некалькіх хрысьціян, іншых ўзялі ў закладнікі.

Баевікі групоўкі «Аш-Шабаб» рэгулярна нападаюць на Кенію з 2011 году, калі кенійскія войскі накіраваліся ў Самалі на дапамогу ў барацьбе з баевікамі.

Групоўка выступае за стварэньне ісламскай дзяржавы ў Самалі.

XS
SM
MD
LG