Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэхналёгіі радыёэлектроннай барацьбы расейцаў могуць значна ўскладніць працу камунікацыйных сетак армій ЗША і НАТО.

У ходзе канфлікту ва Ўкраіне расейская армія паказала, што яе тэхналёгіі радыёэлектроннай барацьбы маглі б значна ўскладніць працу камунікацыйных сетак армій ЗША і НАТО. Пра гэта падчас выступу на канфэрэнцыі ў горадзе Гантсвіль, штат Алабама, заявіў генэрал Бэн Ходжэс, камандуючы войскамі ЗША ў Эўропе, пра што паведамляе амэрыканскае выданьне DODBuzz.

«Ва Ўкраіне расейцы паказалі такі ўзровень радыёэлектроннай барацьбы, што амэрыканскім вайскоўцам было б надзвычай складана выкарыстоўваць камунікацыйныя сеткі, асабліва неабароненыя», — заявіў Ходжэс.

Пры гэтым генэрал назваў порты ў Рызе і нямецкім Брэмэрхавэне і авіябазу арміі ЗША ў нямецкім Рамштайне як прыклады зонаў, дзе праца арміі ЗША магла б быць значна ўскладненая сродкамі радыёэлектроннай барацьбы.

Ходжэс таксама заявіў, што назіраючы за ходам канфлікту ва Ўкраіне, ваенныя ЗША атрымліваюць інфармацыю і аб слабасьці расейскай мадэлі вядзеньня баявых дзеяньняў.

«Вядома ж, мы выкарыстоўваем магчымасьць вывучаць тое, што адбываецца ў Крыме і Ўсходняй Украіне, дзе ўкраінцы разьмясьцілі супрацьартылерыйскія радары. Гэтыя радары аказаліся значна лепш абсталяваныя, чым мы ўсьведамлялі. Ніводзін з нас, магчыма за выключэньнем аднаго-двух чалавек, ніколі не былі пад масіраваным абстрэлам расейскай артылерыі, як гэта даводзіцца ўкраінскім вайскоўцам, так што зь іх вопыту працы ў такіх сытуацыях, мы даведаемся вельмі шмат», — распавёў Ходжэс.​

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG