Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка не сьпяшаецца з адзінай эўразійскай валютай


Увядзеньне адзінай валюты ў Эўразійскім эканамічным саюзе зьяўляецца пытаньнем ня сёньняшняга дня, заявіў Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію мэдыяхолдынгу «Блумберг».

«Пытаньне, як будзе функцыянаваць гэты валютны саюз, або як адзіная валюта будзе функцыянаваць? Але гэтае пытаньне на парадку дня апошнім павінна стаяць, а ня першым», — заявіў Лукашэнка.

Ён лічыць, што гэтую праблему «занадта раздулі».

«Калі мы абмяркоўвалі ў Астане ўтрох пытаньне стварэньня адзінай валюты, Пуцін казаў, што, каб больш глыбока эканамічна супрацоўнічаць, мы калісьці станем перад пытаньнем адзінай валюты. Ну, магчыма, станем, так, як эўра зьявілася ў Эўразьвязу, магчыма. Але гэта не пытаньне сёньняшняга дня», — сказаў Лукашэнка.

«Гэта было разважаньне Пуціна: вы ня супраць, калі экспэрты неяк будуць гаварыць пра гэта? Добра, мы пра гэта ўжо даўно гаворым, хай экспэрты гавораць. Але не стаяла пытаньне ўвядзеньня адзінай валюты ў нейкі пэрыяд, нават далёкі, — дапоўніў ён. — Гэта апошні акт, які можа быць у нашым саюзе. У нас столькі яшчэ праблемаў і выклікаў Эўразійскага эканамічнага саюзу, што яшчэ дажывем мы да гэтай адзінай валюты. Таму гэтая праблема разьдзімаецца з падачы расейскіх спэцыялістаў: вось пастаўлена пытаньне — заўтра ўжо будзе адзіная валюта. Так пытаньне нават не стаяла».

Відэафрагмэнты інтэрвію, якое было дадзена 31 сакавіка, публікуе 2 красавіка дзяржаўнае агенцтва БелТА са спасылкай на прэс-службу прэзыдэнта.

Ініцыятар адзінай валюты — расейскі кіраўнік Уладзімер Пуцін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG