Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля Камчаткі затануў траўлер, шмат загінулых


Траўлер, аналягічны таму, які затануў

Траўлер, аналягічны таму, які затануў

Прынамсі 54 чалавекі загінулі ў Ахоцкім моры ў раёне расейскага паўвострава Камчатка, калі затануў траўлер «Далёкі Ўсход».

Трагедыя адбылася ў чацьвер раніцай, каля 06:15 па мясцовым часе. На борце знаходзіліся 130 маракоў.

Каля паловы сябраў экіпажу эвакуяваныя. Лёс прыкладна паўтара дзясятка чалавек яшчэ высьвятляюць. На маразільным траўлеры знаходзіліся грамадзяне Расеі, Украіны, Літвы і іншых дзяржаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай аварыі стала сутыкненьне з дрэйфуючай глыбай лёду. Тэмпэратура вады ў месцы здарэньня — каля нуля градусаў.

Вялікі аўтаномны маразільны траўлер «Далёкі Ўсход» быў прыпісаны да порта Нявельск на Сахаліне. Яго даўжыня складае больш за 100 мэтраў. З 1974 году было выпушчана каля 120 такіх судоў. Яны прызначаныя для лоўлі рыбы, яе хуткай замарозкі і захоўваньня да прыбыцьця ў порт.

XS
SM
MD
LG