Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух «За Свабоду» адмаўляецца ад удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах


Лідэр Руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч.

Лідэр Руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч.

Арганізацыя заявіла, што таксама ня будзе падтрымліваць іншых кандыдатаў.

Рада Руху «За Свабоду» выступіла з заявай наконт прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2015 году.

Рада арганізацыі «са шкадаваннем» канстатавала:

«Нават глыбокі эканамічны крызіс у Беларусі і пагроза для сувэрэнітэту краіны з боку Расеі не спрычыніліся да кансалідацыі дэмакратычных сілаў Беларусі ў імя незалежнасьці, дэмакратыі, рынкавай эканомікі і эўрапейскага выбару. На вялікі жаль, брак адказнасьці і дамоваздольнасьці да сёньняшнага дня не дазволілі прыняць працэдуру вызначэньня адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў.

Лічым, што паход на выбары асобнымі калёнамі дэзарыентуе прыхільнікаў пераменаў і паглыбіць апатыю ў грамадзтве. Імітацыя ўдзелу ў выбарчым палітычным працэсе з загадзя прадказальным фіналам можа адштурхнуць людзей ад дэмакратычных сілаў».

У сувязі з гэтым Рух «За Свабоду» заяўляе, што «ўстрымліваецца ад вылучэньня свайго кандыдата і падтрымкі іншых кандыдатаў падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2015 году».

Арганізацыя сканцэнтруецца на распрацоўцы прапановаў эканамічных рэформаў у рамках «Народнай праграмы», ініцыятыве дзеля мірных пераменаў «Народны рэфэрэндум», а таксама на кампаніях па назіраньні за хадой выбараў і за вызваленьне палітычных вязьняў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG