Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 2 красавіка: Міжнародны дзень дзіцячай кнігі; дзень памяці Пімена Панчанкі


Раніца у вёсцы Старая Мыш / Аўтар Сяргей Платоненка

Раніца у вёсцы Старая Мыш / Аўтар Сяргей Платоненка

Падзеі і даты новага дня.

Фота дня:

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Міжнародны дзень дзіцячай кнігі.

У Менску ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7А) прэзэнтуюць выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і кампутарнай графікі Алены Вішняковай «Сьвятло нястворанае». Пачатак у 17.00.

У Літаратурным музэі Максіма Багдановіча пройдзе літаратурна-гістарычная імпрэза «Невядомыя старонкі гісторыі беларускай эміграцыі». Як вяртаюцца з небыцьця імёны і факты эміграцыйнай гісторыі распавядзе Зьміцер Саўка, Ганна Кісліцына, Алена Макоўская і іншыя. Пачатак а 19-й гадзіне.

Праект Cinemascope прэзэнтуе ў вялікай залі кінатэатра «Ракета» альманах «Кінадалікатэсы»: уладальнік «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафэстывалю 2014 году ў катэгорыі «Кароткамэтражны фільм» і шэсьць фільмаў-прызёраў і намінантаў розных міжнародных кінафэстаў. Кінапаказы будуць праходзіць да 8 красавіка.

Сёньня сусьветны дзень распаўсюджваньня інфармацыі пра аўтызм. У Studio67 (пр-т Партызанскі, 2) пройдзе мерапрыемства «Не хвароба, ня фільм, не канцэрт», прысьвечанае Сусьветнаму дню інфармаваньня пра праблемах РАС (расстройства аўтыстычнага спэктру). Асноўны акцэнт мерапрыемства — дакумэнтальнае відэа "Мора зь іншага боку". На мерапрыемстве адбудзецца прэзэнтацыя фота і мультымэдыя праекту «РАСстояние» Лены Балакіравай. Пачатак у 19.00.

Улады Беларусі і Расеі адзначаюць Дзень адзінства абедзьвюх краінаў.

У гісторыі:

1997 — падпісаньне дамовы аб стварэньні саюзу Беларусі і Расеі.

У памяці:

1805 — нарадзіўся Ганс Хрысьціян Андэрсан, дацкі казачнік.

Помнік Андэрсэну

Помнік Андэрсэну

1832 — нарадзіўся Павал Баброўскі, беларускі гісторык і этнограф.

1875 — нарадзіўся Уолтэр Пэрсі Крайсьлер, амэрыканскі прадпрымальнік, заснавальнік аўтамабільнай карпарацыі Крайсьлер.

1885 — нарадзіўся Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі літаратар, грамадзкі і палітычны дзяяч.

1995 — памёр Пімен Панчанка, народны паэт Беларусі. 2005 — памёр Ян Павал II, папа рымскі.

Цытата:

«Жыцьцё само па сабе зьяўляецца самай цікавай казкай».

Ганс Хрысьціян Андэрсан.

XS
SM
MD
LG