Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі смачней чым у Італіі


Піша аўтарка сайту Businessinsider і раіць: каровін язык, загорнуты ў сьвіныя вушы — гэта нешта.

Як гэта можа быць, што Італія, зямля макаронаў, віна і артышокаў можа прайграваць постсавецкай рэспубліцы, вядомай хіба трактарамі ды бульбай? На густ аўтаркі Элены Галодны музэі Рыму лепшыя, чым яго макароны. Ня дзіўна, што ў гэтым найпрывабнейшым горадзе амаль кожная забягалаўка можа быць пасткай для турыстаў.

І хоць прадукты у рымскіх рэстаранах добрыя, вы фактычна пераплачваеце за тое, што атрымліваеце. Паказальна, што ў гэтых кропках практычна няма эўрапейцаў — у асноўным гэта амэрыканскія, кітайскія і расейскія турысты.

Вы плаціце не за саму яду, а за тое, што ясьцё ў Рыме: вы плаціце не за піцу маргарыта, а за тое, што ясьцё яе на Piazza Navona.

Беларусь, з другога боку, ані блізка не зьяўляецца буйным турыстычным цэнтрам. Хаця краіна значна палепшала пасьля падзеньня камунізму ў 1990-х, яна па-ранейшаму не здабылася сабе гучнае імя. Такім чынам, калі вы ясьцё там, вы ня плаціце падатак за тое, што «я ем у Беларусі». Тут усё наадварот. Каб падвысіць сваю рэпутацыю, рэстараны, гатэлі і курорты Беларусі павінны быць настолькі добрымі, каб уразіць некалькіх адважных турыстаў, што сюды прыехалі: хай едуць і расказваюць далей, як тут здорава было.

Тым часам як піца, спагеці і артышокі складаюць трыюмвірат мэню амаль усіх рэстаранаў Рыму, рэстараны высокае клясы ў Беларусі маюць больш разнастайны і багаты выбар.

Пальцам пханыя каўбасы, белыя грыбы, грыляваныя стронга, палтус і асятровыя, квашаная капуста, варэнікі зь вішнямі, чорная ікра, сала, дранікі і ўрэшце каровін язык загорнуты ў сьвіныя вушы (не заракайцеся, пакуль не паспрабуеце!)... У мэню напояў у некалькіх месцах можна знайсьці самагон з водарамі парэчак, вішні і нават, на вашу рызыку, хрэну.

Аўтарка суправаджае свой блог фатаздымкамі баршчу зь Менску ці грыбнога супу зь Берасьця. Параўнаньняў рэстаранных цэнаў Менску і Рыму яна ня робіць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG