Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь скончыла выплачваць МВФ крэдыт за 2009–2010 гады і хоча новага


Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства фінансаў Беларусі.

«31 сакавіка 2015 Рэспубліка Беларусь у мэтах выкананьня сваіх абавязаньняў па крэдыце „стэнд-бай“ МВФ ажыцьцявіла пагашэньне апошняй часткі асноўнага доўгу ў памеры 54.700.000. СДР (эквівалентна 75,9 млн даляраў ЗША). Такім чынам, рэспубліка цалкам выканала свае абавязаньні перад МВФ», — падкрэсьліваюць у Мінфіне.

У 2009–2010 гадах Менск атрымаў ад МВФ 3,5 млрд даляраў у рамках праграмы падтрымкі.

На пачатку сакавіка 2015 году намесьнік міністра фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч заявіў, што Беларусь разьлічвае на перамовы пра новы крэдыт МВФ.

МВФ, Дэвід Гофман

МВФ, Дэвід Гофман

У сваю чаргу, кіраўнік місіі МВФ Дэвід Гофман, які працаваў у Менску з 5 па 16 сакавіка, заявіў, што новая праграма супрацоўніцтва фонду зь Беларусьсю магчымая толькі пасьля таго, як беларускі ўрад прадэманструе намер «рэалізаваць комплексны пакет глыбокіх структурных рэформаў і пасьлядоўнай макраэканамічнай палітыкі, які мог бы быць падтрыманы Выканаўчай радай МВФ».

XS
SM
MD
LG