Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: без амэрыканцаў ва Ўкраіне немагчымая ніякая стабільнасьць


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Такое меркаваньне кіраўнік Беларусі выказаў сёньня ў інтэрвію мэдыяхолдынгу Bloomberg.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.

Кіраўнік Беларусі ў інтэрвію заявіў:

«Больш за ўсё насьцярожвае тое, што да гэтага працэсу (рэалізацыі менскіх пагадненьняў па ўрэгуляваньні ва Ўкраіне — РС) адкрыта не былі падлучаныя Злучаныя Штаты Амэрыкі. Я лічу, што без амэрыканцаў ва Ўкраіне немагчымая ніякая стабільнасьць. Сустракаючыся ў апошні час з прадстаўнікамі ЗША, афіцыйнымі прадстаўнікамі, якія ў нас бывалі, я настойліва даводзіў да іх гэты пункт гледжаньня, заяўляючы пра тое, што я не ведаю, чаго хочуць амэрыканцы тут, ва Ўсходняй Эўропе, ва Ўкраіне ў прыватнасьці, але калі амэрыканцы хочуць, каб тут быў мір і стабільнасьць, яны неадкладна павінны далучыцца да гэтага працэсу».

Прэсавая служба Лукашэнкі паведаміла, што падчас інтэрвію былі закранутыя пытаньні пэрспэктываў разьвіцьця Эўразійскага эканамічнага саюзу, бягучая эканамічная і ўнутрыпалітычная сытуацыя, у тым ліку ў кантэксьце маючых адбыцца важных палітычных падзеяў у жыцьці Беларусі.

Інтэрвію ў Аляксандра Лукашэнкі браў карэспандэнт Bloomberg TV Райян Філіп Чылкат, які ў 2001 годзе браў інтэрвію ў кіраўніка Беларусі для тэлеканалу CNN.

__________________________

Медыяхолдынг Bloomberg заснаваны ў 1981 годзе ў ЗША Майклам Блумбэргам — бізнэсоўцам і грамадзкім дзеячом. Холдынг уключае ў сябе інфармацыйнае агенцтва «Bloomberg News», тэлеканал «Bloomberg TV» (трансьлюецца ў 200 краінах сьвету), " Bloomberg Radio" (вядзе спадарожнікавае вяшчаньне па ўсім сьвеце, а таксама эфірнае вяшчаньне ў Нью-Ёрку), інтэрнэт-сайты. Акрамя таго, холдынг выдае часопісы " Bloombergг markets", " Bloomberg Businessweek", кнігі " BloombergPress" для супрацоўнікаў інвэстыцыйных кампаній.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG