Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 1 красавіка. Дзень дурня, 200 гадоў з дня нараджэньня Бісмарка


Толькі мая Беларусь. Брэсцкая вобласць, Пружанскі раён, Ружаны.

Толькі мая Беларусь. Брэсцкая вобласць, Пружанскі раён, Ружаны.

Бліц-агляд падзеяў і датаў гэтага дня.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Міжнародны дзень дурня (ён жа — міжнародны дзень сьмеху)

У Менскім музэі гісторыі беларускага кіно (вул. Сьвярдлова, 4) адкрыецца выстава пра традыцыі самагонаварэньня «Лятучая, гаручая, празрыстая: гісторыя промыслу і барацьбы зь ім у Беларусі», прымеркаваная да міжнароднага дня сьмеху. Пачатак а 16-й гадзіне.

Менск, кнігарня «логвінаЎ» (пр. Незалежнасьці, 37а), кампанія «Будзьма!» запрашае правесьці вечар з Лявонам Вольскім. Пачатак а 19-й гадзіне.

Менск, Jack Club (Няміга, 12), дзень дудурня на чарговым пасяджэньні Дударскага клюбу. Пачатак а 19-й гадзіне.

Гомель, Лядовы палац, (вул. Мазурава, 110), канцэрт гурту «Бі-2». Пачатак а 19-й гадзіне.

Міжнародная арганізацыя Amnesty International абнародуе свой штогадовы даклад пра ўжываньне ў сьвеце сьмяротнага пакараньня.

У гісторыі:

1557 — Жыгімонт Аўгуст падпісаў «Уставу на валокі», пачатак правядзеньня зямельнай рэформы ў ВКЛ.

1579 — заснаваны Віленскі ўнівэрсытэт.

1778 — бізнэсовец Олівэр Полак прыдумаў знак даляра — ^$.

1924 — абвяшчэньне прысуду па справе піўнога путчу. Асуджэньне Адольфа Гітлера на пяць гадоў турэмнага зьняволеньня.

1939 — паразай рэспубліканцаў скончылася грамадзянская вайна ў Гішпаніі.

1946 — У Ватэнштаце (Германія) выйшаў першы нумар часопіса «Шляхам жыцьця», рэдактар Хведар Ільяшэвіч.

1948 — Савецкі Саюз пачаў наземную блякаду Заходняга Бэрліну.

1976 — Стыў Джобс, Стыў Возьняк і Роналд Ўэйн заснавалі кампанію Apple Inc.

1979 — ператварэньне Ірана ў ісламскую рэспубліку паводле вынікаў рэфэрэндуму

1992 — пачалася Басьнійская вайна.

2001 — у Бялградзе арыштаваны былі кіраўнік Югаславіі Слабадан Мілошавіч.

2009 — Альбанія і Харватыя далучыліся да НАТО.

У гэты дзень нарадзіліся:

1809 — Мікалай Гогаль, расейскі пісьменьнік.

1815 — Ота фон Бісмарк, канцлер Нямеччыны.

1873 — Сяргей Рахманінаў, расейскі кампазытар, піяніст і дырыжор.

1877 — Васіль Захарка, старшыня Рады БНР у эміграцыі ў 1928-1943 гадах.

1901 — Сяргей Пясецкі, беларускі пісьменьнік.

1929 — Мілан Кундэра, чэскі пісьменьнік.

1940 — Уладзімер Басалыга, беларускі графік.

1947 — Алесь Жук, беларускі пісьменьнік.


Цытата:

Ніколі столькі не хлусяць, як падчас вайны, пасьля паляваньня і перад выбарамі.

Ота фон Бісмарк

XS
SM
MD
LG