Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошні дзень для перамоваў па ядзернай праграме Ірану


Калі сёньня бакам удасца дасягнуць пагадненьня, то гэта стане асновай для будучай дамовы, якую маюць падпісаць да канца чэрвеня.

Сёньня сканчваецца апошні дзень для дасягненьня кампрамісу паміж Іранам і шасьцю дзяржавамі наконт ядзернай праграмы Тэгерану. Бакі маюць да паўночы выпрацаваць папярэдняе пагадненьне пра абмежаваньне іранскім бокам распрацовак урану — у абмен на паслабленьне міжнародных санкцый.

Захад спрабуе дамовіцца з Іранам ужо цягам некалькіх гадоў. Тэгеран падазраюць у спробах стварыць ядзерную зброю, але Іран сьцьвярджае, што распрацоўкі вядзе выключна ў мірных мэтах.

Зранку абмеркаваньне пачалося з кансультацый высокіх дыпляматаў ЗША, Кітая, Вялікабрытаніі, Францыі і Нямеччыны. Пазьней яны распачалі сустрэчу з міністрам замежных спраў Ірану Джавадам Зарыфам.

Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў у панядзелак пакінуў швэйцарскую Лазану, дзе ідуць перамовы. Чакаецца, што яшчэ сёньня ён вернецца ў Швэйцарыю і працягне ўдзел у дыскусіі.

XS
SM
MD
LG