Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрэбы беларусаў у сталінізьме задавальняе Лукашэнка, — Нікалюк


Сяргей Нікалюк
Сяргей Нікалюк

45 адсоткаў жыхароў Расеі апраўдваюць сталінскія рэпрэсіі. У 2012 годзе такіх людзей было амаль удвая менш, піша расейскае выданьне «Ведомости» са спасылкай на апытаньне, праведзенае ў сакавіку «Лявада-цэнтрам».

Беларускі палітоляг Сяргей Нікалюк прааналізаваў беларускія сацыялягічныя апытаньні, дзе фігуравала імя Ёсіфа Сталіна, і падзяліўся са Свабодай сваімі высновамі наконт папулярнасьці гэтай асобы ў беларускім грамадзтве:

«З розных нагодаў імя Сталіна ўзгадвалася неаднаразова падчас сацыялягічных апытаньняў у Беларусі. Напрыклад, у лістападзе 2009 году пытаньне стаяла такім чынам: „У ліпені Парлямэнцкая Асамблея АБСЭ прыняла рэзалюцыю да гадавіны пачатку Другой сусьветнай вайны, у якой гітлераўскі і сталінскі рэжымы называюцца адказнымі за генацыд і злачынствы супраць чалавецтва. На ваш погляд, наколькі правільна прыроўніваць гітлераўскі і сталінскі рэжымы?“. Адказы атрымаліся такія: „так, гэты былі два злачынныя рэжымы“ — 30,9%, „не, гэта фальсыфікацыя гісторыі“ — 18,1%, „у чымсьці можна прыроўніваць, а ў чымсьці — не“, — 43,3%, яшчэ 7,7% не змаглі адказаць на пытаньне.

Гэта значыць, колькасны ўзровень прыхільнікаў Сталіна ў Беларусі заўважна ніжэйшы, чым у Расеі. Але яны, безумоўна, ёсьць. У сьнежні 2009 году было апытаньне, у межах якога даваўся сьпіс палітыкаў, якіх апытаных прасілі ацаніць па 5-бальнай шкале. У лідэрах тады апынуўся Ўладзімер Пуцін з ацэнкай 3,65. Сталін быў у канцы сьпісу з ацэнкай 2,63.

У вынікі адкрытых пытаньняў, якія задаваў НІСЭПД у Беларусі, дзе прасілі назваць імя палітыка, якому апытаны найбольш сымпатызуе, Сталін трапляе заўсёды, але не набірае шмат», — распавёў Сяргей Нікалюк.

Як гэта можна трактаваць?

«У Расеі пасьля сакавіка 2014 году пад уплывам „крымнаша“ ўзьнік прынцыпова новы стан грамадзтва. Той жахлівы стан, тое жахлівае сацыяльнае расслаеньне ўспрымаецца як бардак і хаос, на фоне чаго зварот да мінулага і моцных лідэраў, якія нібыта наводзілі парадак, цяпер запатрабаваны. Менавіта таму расейскія сацыёлягі фіксуюць большую запатрабаванасьць Сталіна. А ў Беларусі, зь яе так званым парадкам і стабільнасьцю, патрэбы сталіністаў задавальняе сам Аляксандар Лукашэнка. З гэтага можна зрабіць выснову, што пры нэгатыўных тэндэнцыях у эканоміцы, хістаньні нашай „стабільнасьці“ патрэба ў Сталіне ў беларускім грамадзтве будзе толькі ўзрастаць».

Стаўленьне да пэрсанажаў расейскай гісторыі (у працэнтах). Апытаньне: Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў, лябараторыя Новак. З артыкулу В. Сіліцкага «Кухонная апазыцыя гаворыць па-руску», апублікаванага ў часопісе ARCHE ў 2011 годзе.

Гістарычны пэрсанаж

Станоўчы ці хутчэй станоўчы

Адмоўны ці хутчэй адмоўны

Сувораў

31.8

9

Пётр I

36.17.9

Кацярына II

24.111.8

Мікалай Мураўёў

5.912.8

Уладзімір Ленін

28.527.4

Ёсіф Сталін

14.443.5

Міхаіл Гарбачоў

20.735.5

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG